Поўная версія

Рапота: гандлёвыя спрэчкі ў беларуска-расійскіх адносінах не павінны вырашацца на ўзроўні прэзідэнтаў

Эканоміка 10.07.2019 | 11:02
Фота з архіва
Фота з архіва

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвыя спрэчкі ў беларуска-расійскіх адносінах не павінны вырашацца на ўзроўні прэзідэнтаў або кіраўнікоў урадаў. Такое меркаванне выказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў інтэрв'ю праграме "Размова ў Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Рыгора Рапоты, гэтыя пытанні павінны разбірацца ў арбітражным судзе або на ўзроўні рэферэнтнай лабараторыі (калі разыходзяцца паказанні па якасці прадукцыі). "Ёсць такая праблема, яна ўзнікае. Гэта даволі вялікі раздражняльнік у нашых адносінах, і трэба яго здымаць. І зноў жа тут патрэбны дзве акалічнасці: першая - палітычная воля, другая - прафесійныя кампетэнцыі. Не павінны гэтыя спрэчкі вырашацца на ўзроўні прэзідэнтаў і нават старшынь урадаў. Яны павінны вырашацца на нейкім такім тэхналагічным узроўні тыпу арбітражнага суда або рэферэнтнай лабараторыі, калі разыходзяцца паказанні ў адных і іншых па якасці прадукцыі", - адзначыў ён.

Рыгор Рапота лічыць, што пытанне не трэба ўздымаць вышэй за выканаўцаў. "Але ў нас, на жаль, гэта набыло адценне міждзяржаўных адносін", - дадаў ён.

Гаворачы пра адзіную прамысловую палітыку ў Саюзнай дзяржаве, Рыгор Рапота адзначыў, што яе трэба выбудоўваць на аснове інавацый. "Такая работа вядзецца, але ёсць яшчэ рэзервы, - лічыць ён. - Навукова-тэхнічны прагрэс павінен быць яшчэ больш ярка выражаны ў прамысловай палітыцы дзяржаў, тады і вучоныя будуць больш запатрабаваны, і вытворчыя прадпрыемствы будуць імкнуцца больш да ўзаемадзеяння, чым да канкурэнцыі".

У цэлым ён лічыць праект Саюзнай дзяржавы паспяховым. Толькі тое, што дзве незалежныя дзяржавы фактычна ліквідавалі граніцу, забяспечыўшы свабоднае перамяшчэнне, прывяло да значных станоўчых вынікаў. Хоць іншым часам у адносінах узнікаюць складанасці з-за непаразумення або недастатковай кваліфікацыі людзей, якія працуюць у той ці іншай сферы. Але, на думку Рыгора Рапоты, невырашальных праблем няма.

Адказваючы на пытанне аб будучыні Саюзнай дзяржавы, Рыгор Рапота звярнуў увагу на тое, што хацеў бы, каб дыялог ва ўсіх сферах быў больш глыбокі, каб для расіян і беларусаў яшчэ больш спрасціўся доступ да навуковых дасягненняў, культурных каштоўнасцей адзін аднаго. "Хацелася б, каб, нарэшце, тое, што мы называем адзінай структурнай палітыкай, было ўвасоблена ў жыццё, каб пастаўленыя задачы па адзінай транспартнай, энергетычнай прасторы набылі выразныя абрысы", - сказаў ён.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Pixabay Рост ВУП на 2,8 працэнта і экспарту на 3,6 працэнта - урад дапрацаваў прагнозныя дакументы на 2020 год
19:43
Мінэканомікі: у Беларусі няма канцэптуальных рознагалоссяў з СБ па падрыхтоўцы дарожнай карты
19:30
Цэнтрабанкі Беларусі і РФ прапрацуюць стварэнне ІТ-платформы для здзелак па гандлёвым фінансаванні
19:09
Сяргей Румас Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць
18:40
У Беларусі засталося ўбраць 4,3 працэнта плошчаў бульбы і 27,5 працэнта агародніны
10:53
Снапкоў: Беларусь за няпоўныя 30 гадоў прайшла ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі
09:00
Фота з архіва Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў
Учора 17:06
Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу-2030 плануецца вызначыць да канца года
Учора 16:10
Наўгародскія аграрыі галасуюць за беларускую тэхніку - губернатар расійскага рэгіёна
Учора 15:52
Поўная версія