Поўная версія

Прынята распрацаваная з удзелам ЕБРР стратэгія развіцця "Белаўтадара" да 2023 года

Эканоміка 18.04.2019 | 15:04
Фота з архіва
Фота з архіва

18 красавіка, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Стратэгію развіцця холдынга "Белаўтадар" на бліжэйшыя чатыры гады, распрацаваную з удзелам ЕБРР, зацвердзілі сёння на пасяджэнні наглядальнага савета ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Аляксей Васільеў, пры падрыхтоўцы стратэгіі быў праведзены аналіз стану спраў у галіне і прыменены лепшыя методыкі.

"Праведзеная сумесная работа па распрацоўцы стратэгіі дае магчымасць закласці аснову для ўстойлівага росту і ўмацавання пазіцый "Белаўтадара" як на ўнутраным, так і на знешніх рынках", - падкрэсліў генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белаўтадар" Юрый Масюк.

У адпаведнасці са стратэгіяй плануецца дыверсіфікаваць пазіцыі холдынга і нарасціць выручку да $470 млн. Згодна з ацэнкамі, пры ўмове рэалізацыі ўсіх стратэгічных ініцыятыў прырост выручкі ў 2023 годзе да ўзроўню 2019-га можа скласці 45 працэнтных пунктаў. Пры гэтым у бягучым годзе запланаваны пяціпрацэнтны прырост выручкі да ўзроўню 2018 года.

Як адзначыў партнёр ТАА "Сівіта БіУай", аднаго з кансультантаў па стратэгіі, Даніэль Крутцына, стратэгія прадугледжвае 2 прыярытэтныя напрамкі рэалізацыі. Гэта рост продажаў на ўнутраным і знешніх рынках у мэтах павелічэння выручкі, а таксама рэарганізацыя і аптымізацыя працэсаў для скарачэння затрат. Для рэалізацыі гэтых прыярытэтных напрамкаў прадугледжана сем стратэгічных ініцыятыў. У прыватнасці, аптымізацыя залішніх і няпрофільных актываў, цэнтралізацыя функцыяналу, стварэнне эфектыўнай сістэмы продажаў і сістэмы кіравання праектамі. Першапачатковай задачай у рамках стратэгіі з'яўляецца выхад у 2019 годзе на бясстратную работу.

Паводле ацэнак спецыялістаў, агульныя расходы на рэалізацыю стратэгіі складуць $57,3 млн.

На думку старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэя Гаева, прынятая стратэгія - гэта рэальная праграма. "Цяпер важна выканаць усё запланаванае, тым больш што супаў баланс меркаванняў як прафесіяналаў, якія вывучалі гэта пытанне і выпрацоўвалі прапановы, так і тых, хто працуе непасрэдна ў холдынгу і прадстаўляе інтарэсы дзяржавы", - падкрэсліў ён.

Па кожным з абазначаных пунктаў стратэгіі, лічыць Андрэй Гаеў, наперадзе вялікая работа. У прыватнасці, гэта датычыцца мерапрыемстваў па ўзмацненні брэнда холдынга. Адносна актывізацыі пазіцый холдынга на знешніх рынках старшыня ведамства адзначыў: "Калі мы гаворым аб узмацненні ўкраінскага напрамку, закранаючы малдаўскі вектар, мы не здымаем з рахункаў Расійскую Федэрацыю з яе ёмістым рынкам на сумежных абласцях, не здымаем з сябе задач па выхадзе на заходнія межы Беларусі". Андрэй Гаеў выказаў упэўненасць у тым, што рэалізацыя стратэгіі будзе садзейнічаць фарміраванню пазітыўнага брэнда холдынга ў сумежных краінах.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) удзельнічае ў адным з глабальных праектаў па выбудоўванні ў Беларусі сістэмы кіравання дзяржактывамі на рэспубліканскім узроўні, якая адпрацоўваецца на прыкладзе арганізацый Дзяржкаммаёмасці, у тым ліку холдынга "Белаўтадар". Мэта работы па ўдасканаленні кіравання холдынгам "Белаўтадар" з удзелам міжнародных экспертаў - садзейнічаць удасканаленню карпаратыўнага кіравання. Работа праводзіцца згодна з мемарандумам, заключаным у 2017 годзе паміж урадам Беларусі і ЕБРР і накіраваным на развіццё сістэмы кіравання дзяржпрадпрыемствамі.

У складзе холдынга "Белаўтадар" 13 дарожна-будаўнічых, мостабудаўнічых, прамысловых і транспартных кампаній. Органамі кіравання ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белаўтадар" з'яўляюцца агульны сход акцыянераў, наглядальны савет і выканаўчы орган - генеральны дырэктар.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Вёска атлетаў Мінфін: 70 працэнтаў бюджэту Еўрапейскіх гульняў накіравана на развіццё інфраструктуры Беларусі
Учора 17:46
Беларусь і Італія дамовіліся актывізаваць эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва
Учора 14:48
Беларусь гатова дзяліцца з Венгрыяй вопытам рэалізацыі ядзернай энергетычнай праграмы
Учора 14:45
Еўрапейскія гульні ўзмацняюць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі - Ермаловіч
Учора 13:38
Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 ліпеня
Учора 12:31
"Гомсельмаш" паставіць у Кітай партыю машынакамплектаў на больш як $1,5 млн
25 Чэрвень, 16:55
Баляслаў Пірштук. Фота з архіва Горадабудаўнічая палітыка ў Беларусі арыентавана на развіццё разумных і зялёных гарадоў - Пірштук
25 Чэрвень, 13:31
Частковае аднаўленне экспарту беларускай нафты плануецца да канца чэрвеня - "Белнафтахім"
25 Чэрвень, 12:29
Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў маі склала Br1071,6
25 Чэрвень, 10:38
Поўная версія