Поўная версія

Прэм'ер-міністры Беларусі і Сербіі абмеркавалі выкананне дамоўленасцей аб пастаўках тэхнікі ў Бялград

Эканоміка 28.10.2019 | 10:58
Ана Брнабіч і Сяргей Румас
Ана Брнабіч і Сяргей Румас

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Сербіі Анай Брнабіч выкананне дамоўленасцей аб пастаўках беларускай тэхнікі ў Бялград. Сустрэча адбылася 25 кастрычніка ў Маскве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага ўрада.

Паводле слоў Сяргея Румаса, Сербія для Беларусі не толькі важны эканамічны партнёр, але і сябар, узаемаадносіны паміж краінамі развіваюцца дынамічна, аб чым сведчыць усё большы тавараабарот.

"Я рады сённяшняй сустрэчы. Гэта магчымасць зверыць гадзіннікі па двухбаковым парадку дня. Мінулы раз мы сустракаліся ў Мінску год таму. З таго часу адносіны сталі лепшыя. Ёсць пазітыўная дынаміка па тавараабароце. Тады мы абмяркоўвалі пастаўкі беларускай тэхнікі ў Бялград. Добра, што ёсць магчымасць абмеркаваць, як выконваюцца дамоўленасці", - адзначыў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр нагадаў аб запланаваным візіце Прэзідэнта Беларусі ў Сербію і выказаў надзею, што гэта адбудзецца ў бліжэйшы час. Сяргей Румас прапанаваў абмеркаваць, якімі праектамі і эканамічнымі дамоўленасцямі напоўніць гэты візіт.

Кіраўнік беларускага ўрада таксама павіншаваў Ану Брнабіч з падпісаным 25 кастрычніка на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Маскве дагавора аб свабодным гандлі паміж Сербіяй і ЕАЭС. Ён падкрэсліў, што гэта дасць магчымасць актывізаваць узаемны гандаль. "Для Сербіі падпісанне дагавора аб свабодным гандлі з ЕАЭС - рух наперад. Я жадаю, каб гандаль з усімі ўдзельнікамі саюза рос, і вы атрымалі адчувальны вынік ад гэтага дагавора", - сказаў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр Сербіі адзначыла, што таксама рада падпісанаму пагадненню аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС і выказала надзею, што ўзаемадзеянне з краінамі інтэграцыйнага аб'яднання палепшыцца.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота з архіва МАРГ: інтэнсіўнасць росту цэн на агародніну і фрукты ў лістападзе значна знізілася
09:51
Рабочая група для павышэння энергаэфектыўнасці на аб'ектах сацсеткі створана ў Беларусі
09:39
"Белнафтахім" пацвердзіў падпісанне з РФ нафтавага балансу з РФ на 2020 год у аб'ёме 24 млн т
09:13
Фота з архіва Мінтранс: дазволы на перавозкі размяркоўвалі з улікам эфектыўнасці, Польшчы прапаноўвалі бездазвольную сістэму
Учора 18:07
ДМК і China Merchants Group будуць супрацоўнічаць у сферы рэгулявання дзейнасці "Вялікага каменя"
Учора 17:10
Беларусь вывучае міжнародны вопыт развіцця і стымулявання інавацыйнага бізнесу
Учора 15:33
Уладзімір Калтовіч Беларусь і Польшча могуць атрымаць больш выгады ад свайго суседства - Калтовіч
Учора 14:00
Механізм электроннага абарачэння гарантый паміж банкамі і мытнымі органамі ўкарэняць у Беларусі
Учора 12:10
У лістападзе падаражэлі перац і грэчка, патаннелі - капуста і ікра
Учора 10:38
Поўная версія