Поўная версія

Праект указа па павышэнні эфектыўнасці рэалізацыі драўніны накіраваны на разгляд Прэзідэнту

Эканоміка 08.10.2019 | 17:16
Фота з архіва
Фота з архіва

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект указа, які прадугледжвае механізм павышэння эфектыўнасці рэалізацыі драўніны, накіраваны на разгляд Прэзідэнту. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пазаўчора накіраваны кіраўніку дзяржавы на разгляд праект указа, у якім змешчаны механізм павышэння эфектыўнасці рэалізацыі драўніны", - сказаў Сяргей Румас.

Ён адзначыў, што пытанне развіцця лясной гаспадаркі і павышэння эфектыўнасці выкарыстання лясных рэсурсаў знаходзіцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта. Перад урадам былі пастаўлены задачы па навядзенні і падтрыманні належнага парадку ў лясах, забеспячэнні беражлівага стаўлення да лесу, рэалізацыі сістэмы рацыянальнага і эфектыўнага лесакарыстання, у тым ліку з прымяненнем вопыту развітых краін. Звярталася ўвага на эфектыўнасць работы дрэваапрацоўчых цэхаў лясгасаў і поўнай перапрацоўкі драўніны ўнутры краіны, што выключае неабходнасць экспарту круглага лесу.

У гэтым напрамку ўжо шмат чаго зроблена, адзначыў кіраўнік урада. Сведчаннем таго з'яўляецца дадатная дынаміка як якасных, так і колькасных паказчыкаў стану лясоў, а таксама вынікі вытворчай і фінансава-гаспадарчай дзейнасці лесагаспадарчых устаноў. "Разам з тым сёння неабходна разгледзець меры, накіраваныя на выкананне асобных даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў частцы поўнай перапрацоўкі драўніны ўнутры краіны, у тым ліку экспарту круглага лесу і ліквідацыі запазычанасці за пастаўленую драўніну, - сказаў Сяргей Румас. - Актуальна і пытанне якасці правядзення лесагаспадарчых мерапрыемстваў, уключаючы санітарныя высечкі ў ачагах шкоднікаў лесу".

Да пачатку пасяджэння міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа нагадаў журналістам, што мінулы год быў адпрацаваны ва ўмовах адсутнасці экспарту круглай драўніны, увесь аб'ём нарыхтаванай сыравіны быў перапрацаваны ўнутры краіны. У той жа час ён звярнуў увагу на праблему ўсыхання хвойных насаджэнняў, што абвастрыла пытанне перапрацоўкі нізкаякаснай драўніны. "Таму ў гэтым годзе мы былі вымушаны звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з прапановай дазволіць рэалізацыю 900 тыс. куб. м нізкаякаснай драўніны на экспарт, што дало нам магчымасць уключыць у абарот увесь існуючы рэсурс", - дадаў міністр.

Ён адзначыў, што пытанне перапрацоўкі нізкаякаснай драўніны вырашаецца ў тым ліку праз будаўніцтва пелетных заводаў. Цяпер рэалізуецца праект па стварэнні шасці такіх вытворчасцей. У перспектыве з'явяцца яшчэ як мінімум шэсць. "Але час паказвае, што мы не будзем спыняцца на дванаццаці вытворчасцях. Сёння гэта эканамічна мэтазгодна, гэта 100 працэнтаў экспартна арыентаваная прадукцыя", - падкрэсліў Віталь Дрожжа.

Як паведамлялася, першыя шэсць з названых дванаццаці пелетных заводаў плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да чэрвеня 2020 года, яшчэ шэсць - у 2021 годзе. Магутнасць усіх гэтых вытворчасцей дасць магчымасць перапрацоўваць каля 1 млн куб. м сыравіны, у тым ліку адходаў лесапілавання.-0-

Фота Раміля Насібуліна

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Pixabay Рост ВУП на 2,8 працэнта і экспарту на 3,6 працэнта - урад дапрацаваў прагнозныя дакументы на 2020 год
18 Кастрычнік, 19:43
Мінэканомікі: у Беларусі няма канцэптуальных рознагалоссяў з СБ па падрыхтоўцы дарожнай карты
18 Кастрычнік, 19:30
Цэнтрабанкі Беларусі і РФ прапрацуюць стварэнне ІТ-платформы для здзелак па гандлёвым фінансаванні
18 Кастрычнік, 19:09
Сяргей Румас Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць
18 Кастрычнік, 18:40
У Беларусі засталося ўбраць 4,3 працэнта плошчаў бульбы і 27,5 працэнта агародніны
18 Кастрычнік, 10:53
Снапкоў: Беларусь за няпоўныя 30 гадоў прайшла ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі
18 Кастрычнік, 09:00
Фота з архіва Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў
17 Кастрычнік, 17:06
Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу-2030 плануецца вызначыць да канца года
17 Кастрычнік, 16:10
Наўгародскія аграрыі галасуюць за беларускую тэхніку - губернатар расійскага рэгіёна
17 Кастрычнік, 15:52
Поўная версія