Поўная версія

Пяты кантэйнерны поезд з беларускай малочнай прадукцыяй адправіўся ў Кітай

Эканоміка 22.04.2019 | 18:10
Фота з архіва
Фота з архіва

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка прадаўжае актыўную работу па нарошчванні аб'ёмаў паставак беларускіх тавараў у Кітай. Так, 20 красавіка сумесна з ЗАТ "Мяса-малочная кампанія" быў адпраўлены пяты кантэйнерны поезд з малочнай прадукцыяй у Кітай. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Поезд ідзе па маршруце Калядзічы - Туаньцзецунь (Чунцын, КНР). Ён сфарміраваны з 41 саракафутавага кантэйнера з экспартнай прадукцыяй шэрага беларускіх прадпрыемстваў. Як удакладняецца, размова, у прыватнасці, ідзе пра сухое малако і сухую малочную сыроватку вытворчасці ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат", ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", УП "Полацкі малочны камбінат" і ААТ "Здравушка-мілк".

Час у дарозе да канцавой станцыі складзе 12 сутак.

Дзяржаўнае прадпрыемства "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" (БТЛЦ) Беларускай чыгункі сумесна з ЗАТ "Мяса-малочная кампанія" ажыццявіла адпраўку па сухапутным маршруце чатырох кантэйнерных паяздоў з сухім малаком са станцый БЧ у Кітайскую Народную Рэспубліку. "БТЛЦ створаны ўсе ўмовы па перавозцы беларускай экспартнай прадукцыі чыгуначным транспартам у Кітай, - адзначаюць у БЧ. - Адпраўкі ажыццяўляюцца як кантэйнернымі паяздамі, так і адзіночнымі кантэйнерамі з прычэпам да транзітных кантэйнерных паяздоў, што дае магчымасць прадастаўляць кліентам аптымальныя тэрміны дастаўкі ў параўнанні з марскім транспартам".-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Pixabay Рост ВУП на 2,8 працэнта і экспарту на 3,6 працэнта - урад дапрацаваў прагнозныя дакументы на 2020 год
18 Кастрычнік, 19:43
Мінэканомікі: у Беларусі няма канцэптуальных рознагалоссяў з СБ па падрыхтоўцы дарожнай карты
18 Кастрычнік, 19:30
Цэнтрабанкі Беларусі і РФ прапрацуюць стварэнне ІТ-платформы для здзелак па гандлёвым фінансаванні
18 Кастрычнік, 19:09
Сяргей Румас Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць
18 Кастрычнік, 18:40
У Беларусі засталося ўбраць 4,3 працэнта плошчаў бульбы і 27,5 працэнта агародніны
18 Кастрычнік, 10:53
Снапкоў: Беларусь за няпоўныя 30 гадоў прайшла ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі
18 Кастрычнік, 09:00
Фота з архіва Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў
17 Кастрычнік, 17:06
Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу-2030 плануецца вызначыць да канца года
17 Кастрычнік, 16:10
Наўгародскія аграрыі галасуюць за беларускую тэхніку - губернатар расійскага рэгіёна
17 Кастрычнік, 15:52
Поўная версія