Поўная версія

Пералік буйнейшых падаткаплацельшчыкаў Беларусі ў 2012 годзе ўзначалілі "Белтрансгаз", "Нафтан", "Беларуськалій"

Эканоміка 10.04.2013 | 16:29
10 красавіка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Пералік буйнейшых бюджэтаўтваральных арганізацый рэальнага сектара эканомікі Беларусі па выніках 2012 года ўзначалілі ААТ "Белтрансгаз", "Нафтан", "Беларуськалій". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Сярод іншых буйных падаткаплацельшчыкаў - ААТ "Мазырскі НПЗ", ЗП "Лукойл-Беларусь", ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", РУП "Мінск Крышталь", УП "Мінгаз", ТАА "Тытунь-інвест", ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він", ААТ "Гомельтранснафта "Дружба". У гэтым спісе таксама знаходзяцца ТДА "Белнафтагаз", УП "Гроднааблгаз", УП "Віцебскаблгаз", РУП "Магілёўаблгаз", РВУП "Брэсцкі ЛГЗ "Белалка", РВУП "Гомельаблгаз", ТАА "Трайпл", ДВА "Белэнерга", ГРУПЭ "Гомельэнерга".

У 2012 годзе падатковыя органы Беларусі сабралі ў кансалідаваны бюджэт краіны Br101,4 трлн., у тым ліку ў рэспубліканскі - амаль Br39 трлн., у мясцовыя бюджэты - Br62,4 трлн. Удзельная вага паступленняў, якія кантралююцца МПЗ, у даходах кансалідаванага бюджэту склала 64,3 працэнта. Доля плацяжоў, што паступілі ў бюджэт у добраахвотным парадку, у агульных паступленнях, кантралюемых падатковымі органамі, узрасла ў параўнанні з 2011 годам на 0,2 працэнтнага пункта і склала 97,3 працэнта.

Ад юрыдычных асоб у 2012 годзе ў бюджэт паступіла Br97,2 трлн., што складае 95,9 працэнта кантралюемых падатковымі органамі даходаў бюджэту. Тэмп росту паступленняў склаў 107,5 працэнта. Ад індывідуальных прадпрымальнікаў у бюджэт паступіла Br2,3 трлн., або 2,2 працэнта даходаў бюджэту, тэмп росту - 105,9 працэнта. Уклад у бюджэт фізічных асоб склаў Br1,9 трлн. (без уліку падаходнага падатку, утрыманага і пералічанага ў бюджэт падатковымі агентамі), або 1,9 працэнта ўсіх даходаў бюджэту, тэмп росту - 125,9 працэнта.

Паводле даных за 2012 год, у структуры даходаў бюджэту, кантралюемых МПЗ, па-ранейшаму лідзіруючыя пазіцыі займае ПДВ - 22,1 працэнта, далей ідуць падатак на прыбытак - 19,3 працэнта, падаходны падатак з даходаў фізічных асоб - 19,1 працэнта, акцызы - 10,7 працэнта, падатак на нерухомую маёмасць (з улікам падатку за незавершанае будаўніцтва) - 3,3 працэнта, адлічэнні ў інавацыйныя фонды - 3 працэнты, экалагічныя плацяжы, уключаючы падатак за здабычу прыродных рэсурсаў, - 2,5 працэнта, зямельны падатак - 1,8 працэнта.
Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія