Поўная версія

Перагаворы па кампенсацыі страт Беларусі ад падатковага манеўра ў РФ прадаўжаюцца на ўсіх узроўнях - Мінфін

Эканоміка 16.05.2019 | 16:50
Фота з архіва
Фота з архіва

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы па кампенсацыі Беларусі страт ад падатковага манеўра ў Расіі прадаўжаюцца на ўсіх узроўнях, пэўных рашэнняў бакі пакуль не дасягнулі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра фінансаў Андрэй Белкавец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэма кампенсацыі за падатковы манеўр пастаянна ўздымаецца. "Абмеркаванне ідзе на ўсіх узроўнях", - адзначыў Андрэй Белкавец. Аднак вынікаў, якія можна было б агучыць, паводле яго слоў, пакуль няма. "Гэта пытанне, па якім пакуль няма ніякіх пэўных рашэнняў, дамоўленасцей", - дадаў намеснік міністра.

Як паведамлялася, у сакавіку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ гаварыў, што падатковы манеўр у нафтавай галіне ў Расіі абыдзецца для Беларусі ў бягучым годзе прыкладна ў $400 млн. Кіраўнік дзяржавы таксама звяртаў увагу, што пры ВУП Беларусі, які перасягае $50 млрд, ціск падатковага манеўра на эканоміку Беларусі занадта перабольшаны.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія