Поўная версія

Патэнцыял беларускай дрэваапрацоўкі прадставілі ў Польшчы

Эканоміка 10.09.2019 | 14:45
На выстаўцы Drema 2019. Фота agentlee.ru
На выстаўцы Drema 2019. Фота agentlee.ru

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя прэзентавала патэнцыял лесапрамысловага сектара на беларуска-польскім бізнес-форуме і кангрэсе "Каапдрэў-2019", які прайшоў напярэдадні ў Познані (Польшча). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар канцэрна "Беллеспаперапрам" Ружэна Навіцкая.

Нашу краіну на форуме прадставіў пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў, які падкрэсліў, што ў беларуска-польскага супрацоўніцтва ёсць вялікі патэнцыял, шмат у чым заснаваны на ўзаемадзеянні прадпрыемстваў лясной, дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці. Сведчанне таго - высокая цікавасць польскіх інвестараў, якія разглядаюць магчымасці развіцця бізнесу ў Беларусі. Так, буйнейшы вытворца мэблі ў Польшчы "Шынака" ўжо будуе фабрыку ў Смаргоні. Кампанія не выключае, што гэта будзе не адзіная вытворчасць на тэрыторыі Беларусі.

Прапановы аб супрацоўніцтве з польскімі фірмамі агучыў таксама намеснік старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" Міхаіл Касько. Ён адзначыў, што сёння ўсе прадпрыемствы галіны адкрыты для ўзаемадзеяння і прапануюць розныя варыянты вытворчай кааперацыі, могуць рэалізоўваць як гатовую прадукцыю, так і элементы мэблі пад заказ для зацікаўленых замежных партнёраў.

З прэзентацыямі на мерапрыемстве таксама выступілі прадстаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі, Асацыяцыі прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці, Беларускай універсальнай таварнай біржы, трох свабодных эканамічных зон (Віцебск, Гродна, Магілёў), а таксама прадстаўнікі прадпрыемстваў - экспарцёраў прадукцыі дрэваапрацоўкі. У рамках форуму адбыліся панэльная дыскусія і перагаворы В2В.

Сёння ў Познані пачынае работу міжнародная выстаўка Drema 2019, дзе будзе прадстаўлена і кансалідаваная беларуская экспазіцыя.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Pixabay Рост ВУП на 2,8 працэнта і экспарту на 3,6 працэнта - урад дапрацаваў прагнозныя дакументы на 2020 год
Учора 19:43
Мінэканомікі: у Беларусі няма канцэптуальных рознагалоссяў з СБ па падрыхтоўцы дарожнай карты
Учора 19:30
Цэнтрабанкі Беларусі і РФ прапрацуюць стварэнне ІТ-платформы для здзелак па гандлёвым фінансаванні
Учора 19:09
Сяргей Румас Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць
Учора 18:40
У Беларусі засталося ўбраць 4,3 працэнта плошчаў бульбы і 27,5 працэнта агародніны
Учора 10:53
Снапкоў: Беларусь за няпоўныя 30 гадоў прайшла ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі
Учора 09:00
Фота з архіва Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў
17 Кастрычнік, 17:06
Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу-2030 плануецца вызначыць да канца года
17 Кастрычнік, 16:10
Наўгародскія аграрыі галасуюць за беларускую тэхніку - губернатар расійскага рэгіёна
17 Кастрычнік, 15:52
Поўная версія