Сцяг Чацвер, 25 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 чэрвеня 2024, 18:47

Пархомчык: фундамент канкурэнтаздольнасці і вядомасці беларускіх тавараў - іх якасць

Пётр Пархомчык
Пётр Пархомчык
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для нашай краіны, дзе больш як 50 працэнтаў аб'ёмаў вытворчасці рэалізуецца на экспарт, якасць з'яўляецца надзейным фундаментам для забеспячэння канкурэнтаздольнасці выпускаемых тавараў і вядомасці на міжнародных рынках. Аб гэтым пры ўзнагароджванні пераможцаў конкурсу на саісканне прэміі СНД 2023 года за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Конкурс праводзіцца дзявяты раз. У гэтым годзе яго пераможцамі сталі 22 прадпрыемствы з краін СНД: 11 з іх - лаўрэаты, 11 - дыпламанты. У ліку пераможцаў і дзевяць беларускіх вытворцаў. Звання лаўрэата ўдастоены холдынг "Мінскі маторны завод", МТЗ, унітарнае прадпрыемства "Святлопрыбор" ГА "БелТІЗ", Кобрынскі масларобна-сыраробны завод, "Бабуліна крынка" - кіруючая кампанія холдынга "Магілёўская малочная кампанія "Бабуліна крынка". Званне дыпламанта прысуджана ААТ "Кераміка", заводу аўтамабільных прычэпаў і кузаваў "МАЗ-Купава", Слонімскаму мясакамбінату і дзяржаўнаму прадпрыемству "Конус" НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.

"Для нас вельмі знакава, што гэтыя мерапрыемствы - 65-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі краін СНД і конкурс на саісканне прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці - праходзяць у Беларусі менавіта ў гэтым годзе. Кіраўніком дзяржавы 2024-ы аб'яўлены Годам якасці, і гэта не выпадкова. Якасць - важнейшы прыярытэт эканамічнай палітыкі любой дзяржавы, - заўважыў Пётр Пархомчык. - Для нашай краіны, дзе больш як 50 працэнтаў аб'ёмаў вытворчасці рэалізуецца на экспарт, якасць з'яўляецца надзейным фундаментам для забеспячэння канкурэнтаздольнасці выпускаемых тавараў і вядомасці на міжнародных рынках. Сёння нацыянальны брэнд "Зроблена ў Беларусі" вядомы і запатрабаваны ў больш як 160 краінах".

Віцэ-прэм'ер дадаў, што як чалавек, які большую частку жыцця прысвяціў рабоце на вытворчасці, ён добра разумее, што заслужыць рэпутацыю лідара і надзейнага партнёра заўсёды вельмі няпроста, але яшчэ больш складана яе захаваць. "Гэта штодзённая работа як кіраўніка, так і ўсяго калектыву над павышэннем эфектыўнасці вытворчасці і якасці аказваемых паслуг, укараненнем інавацый і новых метадаў кіравання і пашырэння свайго тавару. Яшчэ гэта значыць заўсёды быць на крок наперадзе за іншых, - адзначыў ён. - Хачу падзякаваць калектывам кампаній-пераможцаў за працу і ўпартасць, ініцыятыву і адказнасць".

З 2006 года ў конкурсе прынялі ўдзел 184 арганізацыі і прадпрыемствы краін СНД. Як удакладнілі арганізатары, практыка правядзення конкурсаў сур'ёзна стымулюе вытворцаў дзяржаў - удзельніц СНД ствараць і падтрымліваць імідж якасці. Апошнія гады інтарэс вытворцаў да конкурсу толькі ўзрастае. Яго мадэль і крытэрыі пастаянна ўдасканальваюцца. У прыватнасці, работа па ўнясенні змяненняў актыўна вядзецца на пляцоўцы МДС. Гэта пытанне ўключана ў парадак дня 65-га пасяджэння і будзе разглядацца заўтра, 21 чэрвеня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі