ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 кастрычніка 2021, 13:25

Пархамовіч: аб'екты звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва знаходзяцца на асаблівым кантролі

Руслан Пархамовіч. Фота Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі
Руслан Пархамовіч. Фота Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні скарачэння аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва знаходзяцца на асаблівым кантролі. Аб гэтым заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч на пасяджэнні калегіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

"Пытанні скарачэння аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва знаходзяцца на асаблівым кантролі ў міністэрстве, гэта датычыцца не толькі жылых дамоў, а абсалютна ўсіх. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам, арганізацыям і прадпрыемствам, на балансе якіх знаходзяцца звышнарматыўныя аб'екты, неабходна на пастаяннай аснове праводзіць работу па ўводзе іх у эксплуатацыю. Разам з тым неабходна выбудаваць работу па мінімізацыі рызык з'яўлення такіх аб'ектаў", - рэзюмаваў Руслан Пархамовіч.

Першы намеснік міністра Ігар Касцюкоў у сваю чаргу паведаміў, што на сённяшні дзень у Беларусі распрацаваны комплекс мер па скарачэнні аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва і недапушчэнні ўтварэння новых на 2021-2025 гады, а таксама створана міжведамасная рабочая група. Комплексам мер прадугледжана распрацоўка і зацвярджэнне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання галіновых мерапрыемстваў па скарачэнні аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, а аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам - рэгіянальных мерапрыемстваў.

"На гэты момант практычна ўсе дзяржаўныя органы правялі адпаведную работу і зацвердзілі мерапрыемствы па скарачэнні такіх аб'ектаў", - падкрэсліў першы намеснік міністра. Ён адзначыў, што распрацаваныя мерапрыемствы актуалізуюцца штоквартальна для ажыццяўлення пастаяннага кантролю за скарачэннем звышнарматыўных аб'ектаў.

"У цэлым па рэспубліцы ў 2021 годзе назіраецца скарачэнне аб'ёмаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва. Па стане на 1 ліпеня бягучага года колькасць такіх аб'ектаў зменшылася на 13,5 працэнта і паводле аператыўных даных гэта тэндэнцыя захоўваецца", - дадаў Ігар Касцюкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі