Поўная версія

Паліва на АЗС у Беларусі з 15 сакавіка даражэе на 1 капейку

Эканоміка 14.03.2018 | 17:51
Фота з архіва
Фота з архіва

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 15 сакавіка змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэрне "Белнафтахім".

Рознічныя цэны на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва на аўтазаправачных станцыях павялічваюцца на 1 капейку, або ў сярэднім на 0,76 працэнта.

Кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,23, АІ-95-К5-Еўра - Br1,31, АІ-98-К5-Еўра - Br1,53, ДП - Br1,34.

Як паведамлялася, у Беларусі распрацаваны новы механізм змянення цэн на аўтамабільнае паліва. Ім у залежнасці ад змянення сітуацыі на нафтавым рынку прадугледжваецца магчымасць карэкціроўкі цэн на нафтапрадукты як у бок павелічэння, так і зніжэння. Пры гэтым прадугледжваецца паступовы выхад на ўзровень цэн, супастаўны з дзеючым на расійскім рынку. У далейшым цэны будуць карэкціравацца ў адпаведнасці са змяненнямі сусветных цэн на нафту, курса нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя заводы.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Пагрузка гуманітарнай дапамогі. Фота з архіва Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Сірыі амаль на Br1 млн
11:01
Пералік адміністратараў даходаў бюджэту зацверджаны ў Беларусі
10:40
Беларусь і Расія прадоўжаць зняцце бар'ераў і стварэнне ўмоў для роўнага доступу на рынкі - Румас
Учора 19:20
Маруднае вырашэнне важных для Беларусі праблемных пытанняў вядзе да дысбалансу ў гандлі з РФ - Румас
Учора 18:14
Пагадненне па візах з РФ будзе падпісана пасля правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур у Беларусі
Учора 18:04
Беларусь ацэньвае страты з-за падатковага манеўру ў РФ у 2019 годзе ў памеры Br630 млн
Учора 14:49
Беларуска-германская рабочая група правядзе ў Мінску пасяджэнне па гандлі і інвестыцыях
Учора 14:49
Кіраўнік Карэліі заявіў аб вялікім інтарэсе да супрацоўніцтва з Беларуссю і прапанаваў адкрыць прамы рэйс
Учора 14:03
У Беларусі пашырылі пералік тых, каго не будуць уключаць у базу даных не занятых у эканоміцы
Учора 10:33
Поўная версія