Поўная версія

Наведвальнікі кірмашоў беларускіх тавараў у Маскве купілі прадукцыі на Br1 млн

Эканоміка 16.10.2017 | 16:16

16 кастрычніка, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. На кірмашах "Мінск - масквічам", якія прайшлі ў расійскай сталіцы на дзвюх пляцоўках у час Дзён Мінска ў Маскве, прададзена беларускіх тавараў на Br1 млн, паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Мікалай Рагашчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, на плошчы Рэвалюцыі 10-15 кастрычніка ў 67 драўляных шале, выдзеленых урадам Масквы, свае тавары прадставілі прадпрыемствы лёгкай, харчовай прамысловасці, грамадскага харчавання, рамеснікі.

Наведвальнікі маглі купіць мясную, малочную прадукцыю, каўбасныя, кандытарскія вырабы, мёд, варэнне, джэмы, чай, а таксама бліжэй азнаёміцца з прадукцыяй такіх прадпрыемстваў, як "Мінскхлебпрам", "Камунарка", "Белрыба", "Мінская агароднінная фабрыка", "Беліта-Вітэкс", Мінскі гадзіннікавы завод "Луч".

КУП "ГЦ Радзівілаўскі", КСУП "Бізнес-цэнтр "Сталіца", ААТ "Мінскі камбінат хлебапрадуктаў" частавалі стравамі беларускай нацыянальнай кухні. Мінскія ўнівермагі ГУМ і "Беларусь" прапаноўвалі сувенірную прадукцыю, галантарэйныя і парфумерна-касметычныя тавары. Народныя ўмельцы прывезлі каваныя і керамічныя, ільняныя, скураныя вырабы, плеценыя прадметы з лазы і саломкі.

У гэтыя ж дні кірмашовыя мерапрыемствы былі арганізаваны на вул. Прафсаюзнай, 41 каля станцыі метро "Новыя Чаромушкі", дзе прадукцыю прадставілі "Серж-Фэшн", "Галантэя", "Надэкс", "Луч", "Марко", "Камунарка". Адначасова выстаўка-продаж тавараў беларускіх вытворцаў прайшла на тэрыторыі ВДНГ.

Цеснае супрацоўніцтва паміж двума гарадамі ажыццяўляецца з 2012 года - у сталіцы Расіі на пастаяннай аснове праходзяць Дні Мінска, а ў сталіцы Беларусі - Дні Масквы. Масква і Мінск актыўна развіваюць узаемаадносіны ў розных сферах: ад гандлёвай і эканамічнай да сацыяльнай і культурнай. Так, расійская сталіца займае першае месца ў агульным аб'ёме экспарту тавараў камунальных прадпрыемстваў Мінска ў Расійскую Федэрацыю. Паміж Беларуссю і Масквой рэалізуецца план праграмных мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, гуманітарна-культурнага і сацыяльнага супрацоўніцтва на 2016-2018 гады.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Сяргей Румас у час сустрэчы Расійскі экспартны цэнтр гатоў падтрымаць беларускія прадпрыемствы ў асваенні рынкаў трэціх краін
14:44
Больш за 40 працэнтаў расходаў бюджэту на эканоміку Беларусі ў І паўгоддзі пайшло на сельскую гаспадарку
12:11
Міжнародная экалагічная экспедыцыя завяршыла на БелАЭС замеры "нулявога фону"
12:00
У час пасяджэння Зніжэнне дзярждоўгу і навацыі для бюджэту - якой будзе праграма кіравання дзяржфінансамі да 2025 года
10:34
"Беларуснафта" плануе павялічыць здабычу нафты на 20 тыс. т па выніках года
Учора 15:46
Беларусь у I паўгоддзі сэканоміла 442,2 тыс. т умоўнага паліва дзякуючы энергазберажэнню
Учора 13:29
Фота з архіва Міністры эканомікі ЕАЭС прапанавалі распрацаваць стратэгію пашырэння экспарту на знешнія рынкі
Учора 12:27
У Беларусі засталося ўбраць менш за 9 працэнтаў плошчы збожжавых
Учора 09:52
Белкаапсаюз: у лідарах па нарыхтоўцы агародніны Брэсцкая вобласць, яблыкаў - Магілёўская
Учора 09:42
Поўная версія