Поўная версія

Наўгародскія аграрыі галасуюць за беларускую тэхніку - губернатар расійскага рэгіёна

Эканоміка 17.10.2019 | 15:52
Андрэй Нікіцін у час сустрэчы
Андрэй Нікіцін у час сустрэчы

17 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Наўгародская вобласць Расіі зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю па розных напрамках. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў губернатар гэтага расійскага рэгіёна Андрэй Нікіцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што вобласць гатова прымаць удзел у сумесных праектах. "Нашы наўгародскія аграрыі прагаласавалі ўжо за беларускую тэхніку, не чакаючы ніякіх каманд з нашага боку. Больш за 50 працэнтаў тэхнікі - беларуская. Працэнт гэты расце. Шэсць дылерскіх цэнтраў адкрыта", - адзначыў ён.

Андрэй Нікіцін канстатаваў, што ў вобласці была нізкая база для развіцця сельскай гаспадаркі і многае яшчэ трэба зрабіць. "Але вось гэты рост суправаджаецца ў тым ліку развіццём кааперацыі з Беларуссю", - сказаў губернатар.

Ёсць вялікая цікавасць і да ўзаемадзеяння ў іншых сферах, у тым ліку ў будаўніцтве. Наўгародская вобласць удзельнічае ў многіх нацыянальных расійскіх праектах, але не хапае ўласных магутнасцей. "Аб'ёмы ёсць. Мы сёння з калегамі абавязкова паглядзім, будзем рады бачыць беларускіх будаўнікоў. Тут дакладна будзем супрацоўнічаць", - заявіў Андрэй Нікіцін.

"Па машынабудаванні, транспарце трэба пачынаць работу з нуля. Па аўтобусах, камунальнай тэхніцы. Сёння-заўтра ў мяне даволі вялікая праграма менавіта ў гэтай частцы. Трэба абмяркоўваць, размаўляць. З пункту гледжання якасці мы разумеем, што беларуская тэхніка абсалютна канкурэнтаздольная", - дадаў губернатар.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
У час выстаўкі. Фота выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускія вытворцы прадставілі сваю прадукцыю на Agro Food Drink Tech Expo ў Тбілісі
Учора 18:12
Прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва новага шклянога завода ў Беларусі
Учора 17:36
Румас прыме ўдзел у інвестыцыйным саміце "Усходняга партнёрства" ў Лондане
Учора 16:32
Фота з архіва Праект закона аб дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання можна абмеркаваць да 6 снежня
Учора 14:51
Emaar Properties зоймецца ў Беларусі гасцінічным бізнесам
Учора 13:57
Стратэгію развіцця вытворча-гаспадарчых сістэм абмяркуюць эканамісты з шасці краін у Гомелі
Учора 10:03
Фота з архіва Беларусь і Манголія абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў экспартным крэдытаванні
20 Лістапад, 19:18
У Беларусі вызначаны арганізацыі, якія пералічаць частку прыбытку ў фонд нацразвіцця
20 Лістапад, 19:02
У Беларусі адзначаецца не толькі колькасны, але і якасны рост прадпрымальніцтва - Румас
20 Лістапад, 18:47
Поўная версія