Поўная версія

Нацбанк растлумачыў прычыны часовага паскарэння гадавой інфляцыі

Эканоміка 13.08.2019 | 18:59
Фота з архіва
Фота з архіва

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк растлумачыў прычыны часовага паскарэння інфляцыі - гадавы прырост спажывецкіх цэн павялічыўся на 0,3 працэнтнага пункта і склаў 6 працэнтаў. Адносна чэрвеня спажывецкія цэны ў ліпені выраслі на 0,2 працэнта, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ліпеньскі агляд рэгулятара.

Паскарэнню гадавых тэмпаў росту спажывецкіх цэн у ліпені садзейнічала адпаведная дынаміка сезонных цэн, а таксама рэгулюемых цэн і тарыфаў. Пры гэтым прадоўжылася запаволенне базавай інфляцыі.

Гадавая базавая інфляцыя зменшылася на 0,1 працэнтнага пункта (да 4,7 працэнта). Яе запаволенне шмат у чым абумоўлена паступовым змяншэннем уплыву кан'юнктурнага шоку на рынку сельскагаспадарчай прадукцыі.

Трэндавая інфляцыя апошнія тры месяцы захоўваецца практычна на адным узроўні. Гадавы прырост паказчыка ў ліпені склаў 4,5 працэнта. Сярэдняя інтэнсіўнасць прыросту спажывецкіх цэн склалася на ўзроўні 4,3 працэнта.

Рэгулюемыя цэны і тарыфы ў ліпені павялічыліся на 8,7 працэнта ў гадавым выражэнні (8,1 працэнта на месяц раней). Паскарэнне росту цэн па гэтай групе тавараў і паслуг у асноўным звязана з павышэннем кошту паслуг мабільнай сувязі, ЖКГ (гарачага водазабеспячэння), а таксама падаражаннем тытунёвых вырабаў. Разам з тым, 21 ліпеня былі зніжаны рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва.

Захоўваецца высокая валацільнасць у гадавой дынаміцы сезонных цэн, абумоўленая істотнымі адрозненнямі ва ўмовах надвор'я бягучага і мінулагодняга летніх перыядаў. Так, гадавы прырост цэн на плодаагароднінную прадукцыю павялічыўся з 4 працэнтаў у чэрвені да 13,1 працэнта ў ліпені. Неспрыяльныя фактары надвор'я, што сфарміраваліся ў пачатку месяца, прывялі да нехарактэрнага для гэтага перыяду падаражання памідораў (месячны прырост склаў 22,9 працэнта). У выніку агульнае зніжэнне цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў ліпені было менш значным, чым год раней.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота з архіва Рабочая група для павышэння энергаэфектыўнасці на аб'ектах сацсеткі створана ў Беларусі
09:39
"Белнафтахім" пацвердзіў падпісанне з РФ нафтавага балансу з РФ на 2020 год у аб'ёме 24 млн т
09:13
Мінтранс: дазволы на перавозкі размяркоўвалі з улікам эфектыўнасці, Польшчы прапаноўвалі бездазвольную сістэму
Учора 18:07
У час сустрэчы. Фота ДМК ДМК і China Merchants Group будуць супрацоўнічаць у сферы рэгулявання дзейнасці "Вялікага каменя"
Учора 17:10
Беларусь вывучае міжнародны вопыт развіцця і стымулявання інавацыйнага бізнесу
Учора 15:33
Беларусь і Польшча могуць атрымаць больш выгады ад свайго суседства - Калтовіч
Учора 14:00
Фота з архіва Механізм электроннага абарачэння гарантый паміж банкамі і мытнымі органамі ўкарэняць у Беларусі
Учора 12:10
У лістападзе падаражэлі перац і грэчка, патаннелі - капуста і ікра
Учора 10:38
Беларусь і Егіпет маюць намер паглыбіць прамысловую кааперацыю
Учора 10:18
Поўная версія