Поўная версія

Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў

Эканоміка 17.10.2019 | 17:06
Фота з архіва
Фота з архіва

17 кастрычніка, Мінск /Кар БЕЛТА/. Забеспячэнне цэнавай і фінансавай стабільнасці ў студзені-верасні 2019 года, а таксама павышэнне ролі інструментаў гандлёвага фінансавання ў развіцці экспарту разгледжаны на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі 17 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У III квартале 2019 года прырост спажывецкіх цэн, як і чакалася, запаволіўся і ў верасні ў гадавым вымярэнні склаў 5,3 працэнта супраць 5,7 працэнта ў чэрвені 2019 года. Паводле ацэнак Нацыянальнага банка, да канца года інфляцыя стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў.

Адзначана захаванне нейтральнага характару грашова-крэдытнай палітыкі Нацыянальнага банка.

"Фінансавы сектар Беларусі захоўвае ўстойлівасць адносна асноўных рызык. Прымаюцца меры па дэвалютызацыі эканомікі. Прадаўжаецца работа па падтрыманні ўзроўню золатавалютных рэзерваў і паляпшэнні іх структуры, забеспячэнні бяспечнага і эфектыўнага функцыянавання банкаў і іншых фінансавых арганізацый, а таксама плацежнай сістэмы", - адзначылі ў Нацбанку.

Яшчэ адным пытаннем, якое абмяркоўвалася на пасяджэнні, стала прымяненне інструментаў гандлёвага фінансавання для павелічэння экспартнага патэнцыялу Беларусі. Цяпер беларускія банкі могуць прадаставіць разнастайны пералік такіх інструментаў: дакументарны акрэдытыў, банкаўская гарантыя, банкаўскае плацежнае абавязацельства, дакументарнае інкаса, факторынг. Гэтыя інструменты з'яўляюцца не толькі спосабам атрымання фінансавання, але і адначасова мінімізуюць знешнегандлёвыя рызыкі, забяспечваючы выкананне контрагентамі ўмоў здзелкі.

Як было адзначана, Нацыянальны банк праводзіць работу па ўдасканаленні заканадаўства для актывізацыі і пашырэння сферы прымянення інструментаў гандлёвага фінансавання. Адначасова падкрэслена, што камерцыйным банкам таксама трэба актывізаваць работу па інфармаванні суб'ектаў гаспадарання аб патэнцыяле гэтых інструментаў для павелічэння экспарту.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
У час выстаўкі. Фота выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускія вытворцы прадставілі сваю прадукцыю на Agro Food Drink Tech Expo ў Тбілісі
Учора 18:12
Прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва новага шклянога завода ў Беларусі
Учора 17:36
Румас прыме ўдзел у інвестыцыйным саміце "Усходняга партнёрства" ў Лондане
Учора 16:32
Фота з архіва Праект закона аб дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання можна абмеркаваць да 6 снежня
Учора 14:51
Emaar Properties зоймецца ў Беларусі гасцінічным бізнесам
Учора 13:57
Стратэгію развіцця вытворча-гаспадарчых сістэм абмяркуюць эканамісты з шасці краін у Гомелі
Учора 10:03
Фота з архіва Беларусь і Манголія абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў экспартным крэдытаванні
20 Лістапад, 19:18
У Беларусі вызначаны арганізацыі, якія пералічаць частку прыбытку ў фонд нацразвіцця
20 Лістапад, 19:02
У Беларусі адзначаецца не толькі колькасны, але і якасны рост прадпрымальніцтва - Румас
20 Лістапад, 18:47
Поўная версія