ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 ліпеня 2022, 11:19

ММЗ у студзені-маі павялічыў экспарт прадукцыі ў Расію больш як на 13 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі маторны завод за пяць месяцаў бягучага года павялічыў экспарт прадукцыі ў Расію на 13,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Доля экспарту прадукцыі ММЗ у Расійскую Федэрацыю склала 77,2 працэнта ад агульнага аб'ёму паставак.

Як адзначылі ў прэс-службе, экспарт спецыяльнай тэхнікі (дызель-генератарныя, дызель-помпавыя ўстаноўкі, кампрэсарныя станцыі) у РФ за пяць месяцаў узрос больш як у 3,5 раза з 95 да 335 адзінак.

Тавараправодная сетка ў Расіі прадстаўлена дзевяццю дылерскімі кампаніямі і больш як 60 прадпрыемствамі прамысловай зборкі. "Іх колькасць пастаянна расце. У прыватнасці, у студзені-маі ММЗ пачаў пастаўляць прадукцыю ў адрас новых расійскіх контрагентаў у Цвярской вобласці, Чувашскай Рэспубліцы, Ніжнім Ноўгарадзе і Санкт-Пецярбургу", - расказалі на прадпрыемстве.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі