Поўная версія

Міністэрства па падатках і зборах выступае за павелічэнне долі безнаяўных плацяжоў - Налівайка

Эканоміка 15.10.2015 | 14:45

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах Беларусі выступае за павелічэнне долі безнаяўных плацяжоў. Аб гэтым паведаміў сёння ў Палаце прадстаўнікоў кіраўнік ведамства Сяргей Налівайка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Налівайка адзначыў, што на сённяшні дзень у аб'ектах рознічнага гандлю ўстаноўлена крыху больш за 100 тыс. плацежных тэрміналаў. "Наогул пытанне папулярызацыі безнаяўных плацяжоў знаходзіцца ў сферы адказнасці Нацыянальнага банка, але мы як ведамства, якое курыруе выкананне падатковага заканадаўства, таксама выступаем за тое, каб як мага больш плацяжоў праходзіла празрыстым шляхам, а безнаяўныя плацяжы - гэта якраз той метад, які мінімізуе магчымасць (калі не сказаць, што выключае) утойвання даходаў", - сказаў ён.

"Нягледзячы на тое, што 100 тыс. - лічба значная, але ў агульнай лічбе ўдзельнай вагі безнаяўныя плацяжы дасягаюць каля 25 працэнтаў, у той час як мэтавы параметр Нацбанка па выніках 2015 года абазначаны на ўзроўні 50 працэнтаў", - заўважыў міністр.

Ён растлумачыў, што павелічэнню долі безнаяўных плацяжоў перашкаджае шэраг аспектаў. "Сярод аб'ектыўных можна назваць значны кошт гэтых тэрміналаў, - сказаў Сяргей Налівайка. - Але ёсць і суб'ектыўныя моманты, калі суб'екты гаспадарання, асабліва хто працуе не зусім празрыста, проста не маюць зацікаўленасці ва ўстаноўцы гэтых тэрміналаў".

Таксама міністр па падатках і зборах звярнуў увагу на значны кошт за эквайрынг, які бяруць банкі. "Тым не менш, гэту праблему відаць, яе абазначала Адміністрацыя Прэзідэнта перад Нацыянальным банкам, і прымаецца шэраг мер для таго, каб кошт эквайрынгу зніжаўся", - сказаў Сяргей Налівайка.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі сёння ў першым чытанні папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці, як растлумачыў Сяргей Налівайка, адміністрацыйная адказнасць уводзіцца за парушэнне гранiчнага памеру плацяжу, які перавышае 1000 базавых велічынь наяўнымі грашовымі сродкамі (адна БВ цяпер складае Br180 тыс.).

Акрамя таго, законапраект накіраваны на комплекснае вырашэнне пытанняў адміністрацыйнай адказнасці ў сферы вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і тытунёвых вырабаў.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія