Поўная версія

Мінфін Беларусі ацэніць выпадаючыя даходы бюджэту з-за няякаснай нафты па выніках I паўгоддзя

Эканоміка 22.05.2019 | 15:07
Максім Ермаловіч
Максім Ермаловіч

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі ацэніць выпадаючыя даходы бюджэту з-за сітуацыі з няякаснай нафтай з РФ па выніках I паўгоддзя. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч у час пасяджэння Савета Міністраў аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца сітуацыі з пастаўкамі нафты і праблем, звязаных з некаторымі вымушанымі спыненнямі ў рабоце нафтаперапрацоўчых заводаў, мы адчуем эфект гэтага крыху пазней. Пакуль, за чатыры месяцы, яны на паступленне даходаў у бюджэт не паўплывалі. Хутчэй за ўсё, мы ўбачым гэтыя выпадаючыя даходы па паўгоддзі", - адзначыў Максім Ермаловіч.

"Тады ўжо па паўгоддзі будзем рабіць поўную ацэнку выканання бюджэту за год, ацэньваць дадатковыя даходы, якія фарміруюцца па асобных крыніцах, і бачыць, якія даходныя крыніцы правальваюцца", - удакладніў міністр.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў цэлым задача па напаўняльнасці ў адпаведнасці з прынятым законам "Аб бюджэце" захоўваецца, і Мінфін будзе яе выконваць.

Што датычыцца выканання бюджэту за чатыры месяцы, то ў цэлым ён фарміруецца ў адпаведнасці з планам на 2019 год, хоць ёсць пэўныя адхіленні ў фарміраванні даходнай часткі бюджэту. Як растлумачыў Максім Ермаловіч, гэта звязана з пераразмеркаваннем крыніц даходаў бюджэту. "Крыху ніжэй складваюцца паступленні падатку на прыбытак. Разам з тым з апярэджаннем у параўнанні з планам ідуць даходы ад экспарце калійных угнаенняў", - удакладніў ён. Дадатковыя даходы таксама паступаюць з улікам больш высокіх цэн на нафту, чым закладзена ў бюджэце.

"У цэлым мы выконваем план бюджэту, устаноўлены на бягучы год, ніякіх правалаў няма, аднак спадзявацца на нейкія значныя аб'ёмы дадатковых паступленняў таксама не даводзіцца", - рэзюмаваў Максім Ермаловіч.

Як паведамлялася, канцэрн "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце перасягала ў дзясяткі разоў максімальныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - былі вымушаны знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты. "Нафтан" цяпер загружаны на 65 працэнтаў.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Pixabay Рост ВУП на 2,8 працэнта і экспарту на 3,6 працэнта - урад дапрацаваў прагнозныя дакументы на 2020 год
19:43
Мінэканомікі: у Беларусі няма канцэптуальных рознагалоссяў з СБ па падрыхтоўцы дарожнай карты
19:30
Цэнтрабанкі Беларусі і РФ прапрацуюць стварэнне ІТ-платформы для здзелак па гандлёвым фінансаванні
19:09
Сяргей Румас Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць
18:40
У Беларусі засталося ўбраць 4,3 працэнта плошчаў бульбы і 27,5 працэнта агародніны
10:53
Снапкоў: Беларусь за няпоўныя 30 гадоў прайшла ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі
09:00
Фота з архіва Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў
Учора 17:06
Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу-2030 плануецца вызначыць да канца года
Учора 16:10
Наўгародскія аграрыі галасуюць за беларускую тэхніку - губернатар расійскага рэгіёна
Учора 15:52
Поўная версія