Поўная версія

Мінэканомікі ў 2018 годзе пачынае распрацоўку стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года

Эканоміка 18.02.2018 | 17:07

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі ў 2018 годзе пачынае распрацоўку Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года. Аб гэтым 16 лютага паведаміў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на пашыраным пасяджэнні калегіі міністэрства з удзелам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

У стратэгію ўстойлівага развіцця да 2035 года неабходна імплементаваць глабальныя задачы і 17 мэт Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года. Паводле слоў міністра, ідэалогія ўстойлівасці павінна праходзіць чырвонай ніткай праз усе праграмныя дакументы, што з'яўляецца перспектыўнай сусветнай тэндэнцыяй.

Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што па асноўных функцыянальных напрамках работы міністэрства - у сферы прадпрымальніцтва, інвестыцый, рэгіянальнай палітыкі - у 2017 годзе распрацаваны і прыняты шэраг важнейшых сістэмных дакументаў. "Мусіць, найбольшы прагрэс у рэалізацыі сістэмных мер пяцігодкі дасягнуты ў паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу", - канстатаваў міністр.

У працэсе падрыхтоўкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2018 год было распрацавана некалькі варыянтаў, адзін з якіх быў пакладзены ў аснову бюджэту, другі стаў мэтавым. Гаворачы аб асноўным функцыянальным абавязку Мінэканомікі - макраэканамічным прагназаванні, Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што наспела неабходнасць карэкціроўкі дзеючага ўжо 20 гадоў заканадаўства ў гэтай сферы. "Трэба адаптаваць яго да рэальных умоў, надаць больш гібкасці і эфектыўнасці", - сказаў міністр.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Pixabay У Беларусі плануюць скараціць колькасць адміністрацыйных працэдур для венчурных інвестараў
09:12
БелАЗ у 2018 годзе павялічыў экспарт на 30,3 працэнта амаль да $1 млрд
09:02
RAEX-Europe пацвердзіла суверэнны рэйтынг Беларусі на ўзроўні "B" у нацвалюце і "B-" у замежнай
09:00
Фота з архіва Геаграфію экспарту беларускіх прадуктаў харчавання ў студзені-лістападзе 2018 года папоўнілі 19 краін
Учора 19:53
Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўку прадукцыі ААТ "Беллакт"
Учора 19:21
МАРГ устанавіла тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах у Беларусі
Учора 18:32
Fitch пацвердзіла рэйтынг Беларусі на ўзроўні "В" са стабільным прагнозам
Учора 15:31
Банк развіцця пракрэдытуе пастаўкі беларускай тэхнікі ў Зімбабвэ
Учора 14:52
Эксперты Рэспублікі Карэя прадставілі далейшыя крокі для лічбавай трансфармацыі эканомікі Беларусі
Учора 14:32
Поўная версія