Поўная версія

Магутнасць установак АКЭ ў Беларусі да 2023 года павялічыцца практычна ў два разы

Эканоміка 11.11.2019 | 18:57
Фота з архіва
Фота з архіва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумарная электрычная магутнасць установак аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ) у Беларусі да 2023 года павялічыцца практычна ў два разы і складзе амаль 800 МВт. Аб гэтым паведаміў у прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік аддзела навукова-тэхнічнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязей Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Андрэй Мінянкоў.

"Сёння электрычная магутнасць аб'ектаў аднаўляльнай энергетыкі складае каля 408 МВт. Паводле нашых ацэнак, да 2023 года яна павялічыцца практычна ў два разы і дасягне 791 МВт", - сказаў начальнік аддзела.

Ён адзначыў, што ў Беларусі для развіцця аднаўляльнай энергетыкі першапачаткова былі створаны даволі спрыяльныя ўмовы. Гэты напрамак пачынаўся з невялікіх крокаў, аднак хутка сталі з'яўляцца вялікія інвестдагаворы, магутнасць адзінкавых аб'ектаў і груп аб'ектаў АКЭ станавілася ўсё большай.

"Сёння (паводле даных на 1 кастрычніка. - Заўвага БЕЛТА) сумарная магутнасць установак аднаўляльных крыніц энергіі складае каля 408 МВт, у тым ліку каля 55 фотаэлектрычных станцый магутнасцю 156,6 МВт, 51 гідраэлектрастанцыя магутнасцю 95,3 МВт, 99 ветраэнергетычных установак магутнасцю амаль 108 МВт, 25 біягазавых комплексаў магутнасцю 33 МВт і 9 міні-ЦЭЦ на драўняным паліве тэхнічнай магутнасцю 15 МВт", - адзначыў Андрэй Мінянкоў.

Раней паведамлялася, што ў 2020 годзе сумарная электрычная магутнасць установак аднаўляльных крыніц энергіі ў рэспубліцы вырасце ў 1,5 раза і складзе 636 МВт.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота з архіва Рабочая група для павышэння энергаэфектыўнасці на аб'ектах сацсеткі створана ў Беларусі
09:39
"Белнафтахім" пацвердзіў падпісанне з РФ нафтавага балансу з РФ на 2020 год у аб'ёме 24 млн т
09:13
Мінтранс: дазволы на перавозкі размяркоўвалі з улікам эфектыўнасці, Польшчы прапаноўвалі бездазвольную сістэму
Учора 18:07
У час сустрэчы. Фота ДМК ДМК і China Merchants Group будуць супрацоўнічаць у сферы рэгулявання дзейнасці "Вялікага каменя"
Учора 17:10
Беларусь вывучае міжнародны вопыт развіцця і стымулявання інавацыйнага бізнесу
Учора 15:33
Беларусь і Польшча могуць атрымаць больш выгады ад свайго суседства - Калтовіч
Учора 14:00
Фота з архіва Механізм электроннага абарачэння гарантый паміж банкамі і мытнымі органамі ўкарэняць у Беларусі
Учора 12:10
У лістападзе падаражэлі перац і грэчка, патаннелі - капуста і ікра
Учора 10:38
Беларусь і Егіпет маюць намер паглыбіць прамысловую кааперацыю
Учора 10:18
Поўная версія