ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 12 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2018, 12:39

Магчымасць вытворчасці электрамабіляў на "БЕЛДЖЫ" прапрацоўваецца - Шумілін

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасць вытворчасці электрамабіляў у СЗАТ "БЕЛДЖЫ" прапрацоўваецца, паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Згодна з Дзяржаўнай праграмай інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, у 2017-м уведзена ў эксплуатацыю 20 вытворчасцей. Да ліку самых значных, вядома, адносіцца вытворчасць па зборцы легкавых аўтамабіляў на прадпрыемстве "БЕЛДЖЫ". Цяпер вырашаюцца пытанні лакалізацыі, збыту. Забягаючы наперад, магу сказаць, што мы прапрацоўваем пытанні вытворчасці электратранспарту, электрамабіляў у тым ліку на "БЕЛДЖЫ". Гэтыя распрацоўкі вядуцца як у НАН Беларусі, так і непасрэдна з кітайскімі кампаніямі", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Таксама сярод значных праектаў 2017 года старшыня ДКНТ назваў біятэхналагічны комплекс па мікракланальным размнажэнні раслін у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі, новы дражджавы завод у Слуцку.

На праектную магутнасць у 2017 годзе выйшлі 10 інавацыйных вытворчасцей, у тым ліку вытворчасць кампазіцыйных матэрыялаў на базе айчынных тэрмапластаў для экструзійнага 3D-друку і вытворчасць цвёрдых лекавых форм і лекавых сродкаў, якія маюць у саставе бэта-лактамныя антыбіётыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі