Поўная версія

Краіны ЕАЭС устаранілі ўсе рознагалоссі па агульным электраэнергетычным рынку

Эканоміка 23.04.2019 | 18:49
Фота ЕЭК
Фота ЕЭК

23 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза дасягнулі кансэнсусу па апошнім рознагалоссі адносна агульнага электраэнергетычнага рынку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) па выніках нарады пад кіраўніцтвам старшыні Калегіі ЕЭК Тыграна Саркісяна, на якой абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС.

"Бакі прынялі канцэптуальнае рашэнне і ўрэгулявалі ў міжнародным дагаворы апошняе рознагалоссе, звязанае з падзелам на нацыянальных рынках электраэнергіі канкурэнтных і натуральна-манапольных відаў дзейнасці, - адзначылі ў прэс-службе. - Устараненне прынцыповага рознагалосся па гэтым фундаментальным пытанні адкрывае зялёнае святло для стварэння агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС. Дакумент плануецца вынесці на падпісанне членамі Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў маі бягучага года".

Дасягнутыя дамоўленасці дадуць магчымасць наблізіцца да рэалізацыі функцыянавання агульнага электраэнергетычнага рынку саюза ў тэрміны, устаноўленыя дагаворам аб ЕАЭС. "Стварэнне агульнага рынку электраэнергіі дасць магчымасць устанавіць празрыстыя рыначныя цэны на электраэнергію для спажыўцоў і будзе садзейнічаць эканамічнаму росту краін еўразійскай "пяцёркі", - упэўнены Тыгран Саркісян.

У сустрэчы прымалі ўдзел міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, член Калегіі (міністр) па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Эміль Кайкіеў, міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, кіраўнікі ўпаўнаважаных органаў іншых дзяржаў - членаў ЕАЭС.

Праект міжнароднага дагавора аб фарміраванні агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС вызначае прававыя асновы і прынцыпы яго фарміравання, функцыянавання і развіцця, устанаўлівае сферы, якія будуць урэгуляваны правіламі яго функцыянавання. Ён таксама надзяляе паўнамоцтвамі Еўразійскі міжурадавы савет і Савет ЕЭК па зацвярджэнні актаў, рэгулюючых агульны электраэнергетычны рынак ЕАЭС. Дакумент вызначае органы і арганізацыі, якія ажыццяўляюць кіраванне і забяспечваюць функцыянаванне агульнага электраэнергетычнага рынку саюза, яго ўдзельнікаў і інфраструктурныя арганізацыі, а таксама спосабы гандлю электрычнай энергіяй на ім.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Pixabay Рост ВУП на 2,8 працэнта і экспарту на 3,6 працэнта - урад дапрацаваў прагнозныя дакументы на 2020 год
18 Кастрычнік, 19:43
Мінэканомікі: у Беларусі няма канцэптуальных рознагалоссяў з СБ па падрыхтоўцы дарожнай карты
18 Кастрычнік, 19:30
Цэнтрабанкі Беларусі і РФ прапрацуюць стварэнне ІТ-платформы для здзелак па гандлёвым фінансаванні
18 Кастрычнік, 19:09
Сяргей Румас Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць
18 Кастрычнік, 18:40
У Беларусі засталося ўбраць 4,3 працэнта плошчаў бульбы і 27,5 працэнта агародніны
18 Кастрычнік, 10:53
Снапкоў: Беларусь за няпоўныя 30 гадоў прайшла ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі
18 Кастрычнік, 09:00
Фота з архіва Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў
17 Кастрычнік, 17:06
Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу-2030 плануецца вызначыць да канца года
17 Кастрычнік, 16:10
Наўгародскія аграрыі галасуюць за беларускую тэхніку - губернатар расійскага рэгіёна
17 Кастрычнік, 15:52
Поўная версія