Поўная версія

Ядзернае паліва для пачатковай загрузкі другога блока БелАЭС выраблена ў "Расатаме"

Эканоміка 21.05.2019 | 17:14

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Новасібірскім заводзе хімканцэнтратаў (ПАТ "НЗХК"; уваходзіць у паліўную кампанію Расатама "ТВЭЛ") паспяхова завяршылася інспекцыйная праверка - выхадны кантроль вырабленай партыі ядзернага паліва для пачатковай загрузкі ў рэактар энергаблока нумар 2 Беларускай АЭС, паведамілі БЕЛТА ў АТ "ТВЭЛ".

Па кантракце паміж "ТВЭЛ" і генеральным праекціроўшчыкам, генпадрадчыкам будаўніцтва БелАЭС АСЭ (інжынірынгавы дывізіён "Расатама") на НЗХК была выраблена партыя са 151 цеплавыдзяляльнай зборкі (ЦВЗ) для рэактара ВВЭР-1200.

У працэдуры выхаднога кантролю гатовай прадукцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі заказчыка, упаўнаважанай арганізацыі АТ "УВА "ЗАЭБ" (ліцэнзаваная кампанія па прыёмцы ядзернага паліва), Беларускай АЭС, а таксама Дзяржатамнагляду. Правяраючаму боку была прадстаўлена ўся неабходная дакументацыя, прадэманстраваны вытворчы працэс у НЗХК са шматлікімі этапамі кантролю якасці, працэс упакоўкі прадукцыі ў транспартныя ўпаковачныя кантэйнеры для перавозкі ядзернага паліва, а таксама непасрэдна вырабленыя ЦВЗ, растлумачылі ў "ТВЭЛ".

У лістападзе 2018 года на новасібірскім прадпрыемстве праведзены аналагічны выхадны кантроль пачатковай загрузкі паліва для энергаблока нумар 1 Беларускай АЭС.

"Паліўны дывізіён Расатама строга ў тэрмін выканаў свае абавязацельствы па вырабе паліва для першага і другога энергаблокаў Беларускай АЭС. У далейшым для вырабу свежага ядзернага паліва можа быць задзейнічаны не толькі НЗХК, але і Машынабудаўнічы завод у Электрасталі. Нягледзячы на тое, што ў кожнага прадпрыемства па фабрыкацыі ЦВЗ у паліўнай кампаніі "ТВЭЛ" свая спецыялізацыя, яны абодва валодаюць кампетэнцыямі па вытворчасці паліва для ВВЭР-1200", - адзначыў старшы віцэ-прэзідэнт па вытворчасці АТ "ТВЭЛ" Міхаіл Зарубін.

Прамы кантракт паміж АТ "ТВЭЛ" і Беларускай АЭС на пастаўку ядзернага паліва на першы і другі энергаблокі электрастанцыі (пачынаючы з другой перагрузкі) быў падпісаны ў снежні 2017 года.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.

Паліўная кампанія Расатама "ТВЭЛ" уключае прадпрыемствы па фабрыкацыі ядзернага паліва, канверсіі і абагачэнні ўрану, вытворчасці газавых цэнтрыфуг, а таксама навукова-даследчыя і канструктарскія арганізацыі. З'яўляецца адзіным пастаўшчыком ядзернага паліва для расійскіх АЭС. "ТВЭЛ" забяспечвае ядзерным палівам 76 энергетычных рэактараў у 15 краінах, даследчыя рэактары ў 8 краінах, а таксама транспартныя рэактары расійскага атамнага флоту. Кожны шосты энергетычны рэактар у свеце працуе на паліве, вырабленым ТВЭЛ.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Сяргей Румас у час сустрэчы Расійскі экспартны цэнтр гатоў падтрымаць беларускія прадпрыемствы ў асваенні рынкаў трэціх краін
14:44
Больш за 40 працэнтаў расходаў бюджэту на эканоміку Беларусі ў І паўгоддзі пайшло на сельскую гаспадарку
12:11
Міжнародная экалагічная экспедыцыя завяршыла на БелАЭС замеры "нулявога фону"
12:00
У час пасяджэння Зніжэнне дзярждоўгу і навацыі для бюджэту - якой будзе праграма кіравання дзяржфінансамі да 2025 года
10:34
"Беларуснафта" плануе павялічыць здабычу нафты на 20 тыс. т па выніках года
Учора 15:46
Беларусь у I паўгоддзі сэканоміла 442,2 тыс. т умоўнага паліва дзякуючы энергазберажэнню
Учора 13:29
Фота з архіва Міністры эканомікі ЕАЭС прапанавалі распрацаваць стратэгію пашырэння экспарту на знешнія рынкі
Учора 12:27
У Беларусі засталося ўбраць менш за 9 працэнтаў плошчы збожжавых
Учора 09:52
Белкаапсаюз: у лідарах па нарыхтоўцы агародніны Брэсцкая вобласць, яблыкаў - Магілёўская
Учора 09:42
Поўная версія