Поўная версія

Інвестыцыі ЕБРР у эканоміку Беларусі ў 2019 годзе могуць перасягнуць 360 млн еўра - Румас

Эканоміка 11.06.2019 | 11:52

11 чэрвеня, Лондан /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём інвестыцый Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў эканоміку Беларусі ў 2019 годзе можа перасягнуць 360 млн еўра. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Юргенам Рыгтэрынкам у Лондане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены ў далейшым нарошчванні інвестыцый ЕБРР, прычым як у дзяржаўны, так і ў прыватны сектар. Мы ўчора абмяркоўвалі з Аланам Пію (віцэ-прэзідэнт ЕБРР. - Заўвага БЕЛТА), што мы павінны разам папрацаваць над тым, каб планку мінулага года перасягнуць. У нас ёсць усе магчымасці пры добрай, зладжанай рабоце перасягнуць аб'ём у памеры 360 млн еўра", - адзначыў Сяргей Румас.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, Беларусь высока цэніць даверныя адносіны з ЕБРР. "Гатоўнасць бакоў да раўнапраўнага дыялогу стала залогам поспеху нашага ўзаемадзеяння", - лічыць ён.

Цяпер урад і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця рыхтуюцца да падпісання шэрага новых пагадненняў у сферы транспарту, ЖКГ і энергаэфектыўнасці.

ЕБРР - шматбаковы банк, які садзейнічае развіццю прыватнага сектара і прадпрымальніцкай ініцыятывы ў 38 эканоміках на трох кантынентах. Акцыянерамі банка з'яўляюцца 67 краін, а таксама ЕС і Еўрапейскі інвестыцыйны банк.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця з'яўляецца найбуйнейшым інстытуцыянальным інвестарам у эканоміку Беларусі. З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе ЕБРР інвесціраваў амаль 2,46 млрд еўра ў 114 праектаў у розных галінах эканомікі краіны.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Вёска атлетаў Мінфін: 70 працэнтаў бюджэту Еўрапейскіх гульняў накіравана на развіццё інфраструктуры Беларусі
Учора 17:46
Беларусь і Італія дамовіліся актывізаваць эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва
Учора 14:48
Беларусь гатова дзяліцца з Венгрыяй вопытам рэалізацыі ядзернай энергетычнай праграмы
Учора 14:45
Еўрапейскія гульні ўзмацняюць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі - Ермаловіч
Учора 13:38
Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 ліпеня
Учора 12:31
"Гомсельмаш" паставіць у Кітай партыю машынакамплектаў на больш як $1,5 млн
25 Чэрвень, 16:55
Баляслаў Пірштук. Фота з архіва Горадабудаўнічая палітыка ў Беларусі арыентавана на развіццё разумных і зялёных гарадоў - Пірштук
25 Чэрвень, 13:31
Частковае аднаўленне экспарту беларускай нафты плануецца да канца чэрвеня - "Белнафтахім"
25 Чэрвень, 12:29
Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў маі склала Br1071,6
25 Чэрвень, 10:38
Поўная версія