Поўная версія

"Гомельтранснафта Дружба" падключыла новы ўчастак нафтаправода Мазыр - Броды-1

Эканоміка 01.11.2019 | 16:25
Фота ААТ "Гомельтранснафта Дружба"
Фота ААТ "Гомельтранснафта Дружба"

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" падключыла новы ўчастак нафтаправода Мазыр - Броды-1 ад 32-га км да дзяржаўнай граніцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

fff1

Рэканструкцыя магістральнага нафтаправода Мазыр - Броды-1 DN700 вялася на 32-м км, размешчаным у пагранічнай зоне з Украінай. У час планавага зніжэння рэжыму перапампоўкі аварыйна-аднаўленчыя службы ЛВДС "Мазыр", НПС "Гомель" і НПС "Пінск" сумесна з падраднай арганізацыяй ВУ "Нафтаспецбуд" - падраздзяленнем ВА "Беларуснафта" - дэманціравалі стары і падключылі новы ўчастак нафтаправода з устаноўкай запорнай арматуры. Пасля запаўнення нафтай новы ўчастак нафтаправода Мазыр - Броды-1 уведзены ў эксплуатацыю.

Работы, накіраваныя на павышэнне надзейнасці функцыянавання трубаправодаў, вяліся ў кругласутачным рэжыме і былі выкананы ва ўстаноўленыя тэрміны, адзначылі на прадпрыемстве.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія