Поўная версія

Фонд Халіфы прадаставіць Банку развіцця крэдытную лінію на $25 млн для падтрымкі бізнесу

Эканоміка 08.06.2017 | 14:38
Фота Банка развіцця
Фота Банка развіцця

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фонд падтрымкі прадпрымальніцтва імя Халіфы (ААЭ) прадаставіць Банку развіцця Беларусі крэдытную лінію на $25 млн для падтрымкі бізнесу. Гэта прадугледжана мемарандумам аб узаемаразуменні, падпісаным бакамі ў Абу-Дабі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Банка развіцця.

Мемарандум прадугледжвае прадастаўленне Банку развіцця доўгатэрміновай крэдытнай лініі ў памеры $25 млн для рэалізацыі сумесных ініцыятыў па падтрымцы праектаў прадпрыемства мікра-, малога і сярэдняга бізнесу.

Як адзначыў старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас, падтрымка прадпрыемстваў МСБ - гэта адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці банка. "Як нацыянальны інстытут развіцця мы стараемся аказваць максімальнае і комплекснае садзейнічанне беларускаму малому і сярэдняму бізнесу. Нам вельмі важна, што ў нас ёсць аднадумцы, партнёры і сябры за мяжой, якія падзяляюць нашы погляды і каштоўнасці. Яркім прыкладам таго з'яўляецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні з Фондам імя Халіфы. Унікальны вопыт і экспертыза гэтага паважанага фінансавага інстытута па развіцці прадпрымальніцтва і адкрытая ім доўгатэрміновая крэдытная лінія дадуць магчымасць Банку развіцця распрацаваць і прапанаваць беларускаму рынку новы, цікавы і запатрабаваны прадукт", - дадаў Сяргей Румас.

Фонд Халіфы быў заснаваны ў 2007 годзе як незалежная некамерцыйная арганізацыя ўрада Абу-Дабі з агульным аб'ёмам капіталу больш як $540 млн. Мэта заснавання фонду - стварэнне новага пакалення эмірацкіх прадпрымальнікаў шляхам падтрымкі і развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ААЭ. Фонд Халіфы распрацоўвае і ўкараняе комплексныя праграмы, рэалізацыя якіх забяспечвае падтрымку і пашырэнне магчымасцей прадпрымальнікаў, а таксама стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату ў краінах - партнёрах фонду.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота ААТ "Полацктранснафта Дружба" "Полацктранснафта Дружба" плануе поўнасцю ачысціць ветку Унеча-Полацк 2 ад бруднай нафты да 25 ліпеня
Учора 16:20
Прадстаўнікі расійскага бізнесу прапануюць унесці змяненні ў тэхрэгламенты ЕАЭС па малочных прадуктах
Учора 16:02
Мінтранс распрацоўвае генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу да 2025 года
Учора 15:35
Фота з архіва Праверыць дзелавую рэпутацыю суб'екта гаспадарання можна на адзіным партале электронных паслуг
Учора 14:41
Урад Беларусі зацвердзіў парадак узаемадзеяння дзяржорганаў пры імпарце нафтапрадуктаў з РФ
Учора 14:13
Урад Беларусі прапануе Сусветнаму банку ўзгадніць дарожную карту рэформ у верасні
Учора 13:56
Міхаіл Мясніковіч Па выніках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе заключана кантрактаў на суму не менш як $550 млн
18 Ліпень, 17:10
Субоцін: бар'еры на ўнутраным рынку ЕАЭС павінны быць ліквідаваны ў самы кароткі тэрмін
18 Ліпень, 16:54
У Беларусі выцераблена каля трэці плошчаў лёну
18 Ліпень, 14:27
Поўная версія