Поўная версія

Фізічны пуск першага блока БелАЭС плануецца ў студзені 2020 года

Эканоміка 09.10.2019 | 17:12
Фота з архіва
Фота з архіва

9 кастрычніка, Астравецкі раён /Кар. БЕЛТА/. Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС плануецца ў студзені 2020 года. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар станцыі Міхаіл Філімонаў сёння ў час прэс-туру замежных СМІ на БелАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цяпер знаходзімся на этапе ўзгодненага графіка гатоўнасці да цыркпрамыўкі. Наперадзе ў нас фізічны пуск, які чакаецца ў раёне студзеня, канкрэтная дата будзе залежаць ад пускавых аперацый. Далей уключэнне ў сетку", - растлумачыў Міхаіл Філімонаў.

Адказваючы на пытанне аб тэрмінах завозу ядзернага паліва на першым блоку, гедырэктар станцыі сказаў: "Да канца 2019 года мы плануем выйсці на гэты этап".

Дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Васіль Палюховіч дадаў, што канкрэтная дата фізічнага пуску будзе залежаць ад тэрмінаў завозу ядзернага паліва і яго прыёмкі на станцыі. "Мы не гонімся любой цаной (за тэрмінамі фізічнага пуску. - Заўвага БЕЛТА). Бяспека - у першую чаргу, і пераскокваць праз нейкія этапы, каб дагадзіць чаканням каго б там ні было, мы не можам", - падкрэсліў ён.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС - інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АСЭ).-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Pixabay Рост ВУП на 2,8 працэнта і экспарту на 3,6 працэнта - урад дапрацаваў прагнозныя дакументы на 2020 год
18 Кастрычнік, 19:43
Мінэканомікі: у Беларусі няма канцэптуальных рознагалоссяў з СБ па падрыхтоўцы дарожнай карты
18 Кастрычнік, 19:30
Цэнтрабанкі Беларусі і РФ прапрацуюць стварэнне ІТ-платформы для здзелак па гандлёвым фінансаванні
18 Кастрычнік, 19:09
Сяргей Румас Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць
18 Кастрычнік, 18:40
У Беларусі засталося ўбраць 4,3 працэнта плошчаў бульбы і 27,5 працэнта агародніны
18 Кастрычнік, 10:53
Снапкоў: Беларусь за няпоўныя 30 гадоў прайшла ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі
18 Кастрычнік, 09:00
Фота з архіва Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў
17 Кастрычнік, 17:06
Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу-2030 плануецца вызначыць да канца года
17 Кастрычнік, 16:10
Наўгародскія аграрыі галасуюць за беларускую тэхніку - губернатар расійскага рэгіёна
17 Кастрычнік, 15:52
Поўная версія