Поўная версія

Exim Finance вывучае магчымасці інвесціравання ў Беларусь

Эканоміка 09.08.2019 | 12:40
Фота з архіва
Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інвестыцыйна-фінансавая група Exim Finance вывучае патэнцыял беларускага рынку для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальном агенцтве інвестыцый і прыватызацыі па выніках сустрэчы з афіцыйным прадстаўніком кампаніі Камілай Елшыбекавай.

Намеснік дырэктара НАІП Дзяніс Мялешкін расказаў пра асноўныя перавагі вядзення бізнесу ў краіне, падатковыя льготы прэферэнцыйных рэжымаў, а таксама прадставіў інвестыцыйныя прапановы. У абмеркаванні перспектыў супрацоўніцтва акрамя кіраўніцтва НАІП прымалі ўдзел прадстаўнікі БелГПП і Белэксімгаранта.

У сваю чаргу Каміла Елшыбекава адзначыла зацікаўленасць кампаніі ў ажыццяўленні праектаў у сферы аднаўляльнай і альтэрнатыўнай энергетыкі, турызму, апрацоўчай прамысловасці, будаўніцтва.

Намеснік дырэктара НАІП запрасіў кіраўніцтва Exim Finance на Беларускі прамыслова-інвестыцыйны форум, які адбудзецца ў верасні 2019 года ў Мінску. Па выніках сустрэчы беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць аказаць садзейнічанне кампаніі ў рэалізацыі яе інвестыцыйных намераў у Беларусі.

Інвестыцыйна-фінансавая група Exim Finance заснавана ў 2011 годзе і за гэты час рэалізавала больш за 150 інвестыцыйных праектаў. За апошнія тры гады сума інвестыцый кампаніі перасягнула $250 млн. Асноўнымі сектарамі інтарэсу кампаніі з'яўляюцца аднаўляльныя крыніцы энергіі, харчовая прамысловасць, будаўніцтва і інфраструктура, турызм. EXIM FINANCE мае шэсць міжнародных офісаў у Еўропе, ЗША, Індыі, КНР, Афрыцы і Казахстане.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Сяргей Румас у час сустрэчы Расійскі экспартны цэнтр гатоў падтрымаць беларускія прадпрыемствы ў асваенні рынкаў трэціх краін
14:44
Больш за 40 працэнтаў расходаў бюджэту на эканоміку Беларусі ў І паўгоддзі пайшло на сельскую гаспадарку
12:11
Міжнародная экалагічная экспедыцыя завяршыла на БелАЭС замеры "нулявога фону"
12:00
У час пасяджэння Зніжэнне дзярждоўгу і навацыі для бюджэту - якой будзе праграма кіравання дзяржфінансамі да 2025 года
10:34
"Беларуснафта" плануе павялічыць здабычу нафты на 20 тыс. т па выніках года
Учора 15:46
Беларусь у I паўгоддзі сэканоміла 442,2 тыс. т умоўнага паліва дзякуючы энергазберажэнню
Учора 13:29
Фота з архіва Міністры эканомікі ЕАЭС прапанавалі распрацаваць стратэгію пашырэння экспарту на знешнія рынкі
Учора 12:27
У Беларусі засталося ўбраць менш за 9 працэнтаў плошчы збожжавых
Учора 09:52
Белкаапсаюз: у лідарах па нарыхтоўцы агародніны Брэсцкая вобласць, яблыкаў - Магілёўская
Учора 09:42
Поўная версія