Поўная версія

Еўрапейскія гульні ўзмацняюць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі - Ермаловіч

Эканоміка 26.06.2019 | 13:38

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні значна ўзмацняюць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі. Аб гэтым сёння, адказваючы на пытанні дэпутатаў, заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Ермаловіч адзначыў два значныя эфекты для беларускай эканомікі ад Еўрапейскіх гульняў. Іміджавы, на думку міністра, найбольш важны. Краіна адкрываецца для шырокага кола знешніх інвестараў. "З пункту гледжання рэалізацыі знешнеэканамічнай палітыкі гэта складана ацаніць у грашах. Гэта значна пашырае інвестыцыйную прывабнасць краіны", - падкрэсліў ён. Акрамя таго, паводле слоў міністра, дзякуючы Гульням бюджэт эканоміць значныя рэсурсы на папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

Яшчэ адзін эфект ад Еўрапейскіх гульняў звязаны з павелічэннем тавараабароту ў Мінску, ростам даходаў ад турызму. Ацаніць яго можна будзе пазней, калі будзе гатова адпаведная статыстыка.

Усяго на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у 2017-2019 гадах зрасходавана амаль Br540 млн, пры гэтым бюджэтныя сродкі складаюць амаль палавіну - Br266 млн. За кошт бюджэту мадэрнізаваны, адрамантаваны і аснашчаны 12 буйнейшых спартыўных аб'ектаў, абноўлены інтэрнаты Студэнцкай вёскі, закуплена медыцынскае і іншае абсталяванне для сацыяльнай сферы. Значна ўмацавалася матэрыяльная база бюджэтных арганізацый.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Pixabay Рост ВУП на 2,8 працэнта і экспарту на 3,6 працэнта - урад дапрацаваў прагнозныя дакументы на 2020 год
19:43
Мінэканомікі: у Беларусі няма канцэптуальных рознагалоссяў з СБ па падрыхтоўцы дарожнай карты
19:30
Цэнтрабанкі Беларусі і РФ прапрацуюць стварэнне ІТ-платформы для здзелак па гандлёвым фінансаванні
19:09
Сяргей Румас Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць
18:40
У Беларусі засталося ўбраць 4,3 працэнта плошчаў бульбы і 27,5 працэнта агародніны
10:53
Снапкоў: Беларусь за няпоўныя 30 гадоў прайшла ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі
09:00
Фота з архіва Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў
Учора 17:06
Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу-2030 плануецца вызначыць да канца года
Учора 16:10
Наўгародскія аграрыі галасуюць за беларускую тэхніку - губернатар расійскага рэгіёна
Учора 15:52
Поўная версія