Поўная версія

Эксперты Беларусі і Польшчы абмяркуюць у Мінску 30 мая збор і перапрацоўку адходаў

Эканоміка 24.05.2019 | 12:56
Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-польскі семінар па арганізацыі збору адходаў вытворчасці і спажывання, іх перапрацоўкі і выкарыстання пройдзе ў Мінску 30 мая, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу Міністэрства замежных спраў.

На мерапрыемстве выступяць як беларускія, так і замежныя эксперты, прадстаўнікі профільных міністэрстваў дзвюх краін, а таксама дзелавых колаў. Будзе прадстаўлена Нацыянальная стратэгія абыходжання з адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі, тэхналогіі для забеспячэння экалагічнай бяспекі краіны, а таксама польскі вопыт у гэтай сферы.

Эксперты разгледзяць магчымыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Пройдуць перагаворы ў фармаце B2B ("бізнес для бізнесу").

Суарганізатарамі семінара выступаюць пасольства Польшчы ў Беларусі і асацыяцыя "Белэкарэсурсы". Мерапрыемства адбудзецца таксама пры садзейнічанні дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Польшчы, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі Польшчы і міжнароднай юрыдычнай кампаніі "Арцынгер і партнёры".-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія