Поўная версія

Эксперты Беларусі і Польшчы абмяркуюць у Мінску 30 мая збор і перапрацоўку адходаў

Эканоміка 24.05.2019 | 12:56
Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-польскі семінар па арганізацыі збору адходаў вытворчасці і спажывання, іх перапрацоўкі і выкарыстання пройдзе ў Мінску 30 мая, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу Міністэрства замежных спраў.

На мерапрыемстве выступяць як беларускія, так і замежныя эксперты, прадстаўнікі профільных міністэрстваў дзвюх краін, а таксама дзелавых колаў. Будзе прадстаўлена Нацыянальная стратэгія абыходжання з адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі, тэхналогіі для забеспячэння экалагічнай бяспекі краіны, а таксама польскі вопыт у гэтай сферы.

Эксперты разгледзяць магчымыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Пройдуць перагаворы ў фармаце B2B ("бізнес для бізнесу").

Суарганізатарамі семінара выступаюць пасольства Польшчы ў Беларусі і асацыяцыя "Белэкарэсурсы". Мерапрыемства адбудзецца таксама пры садзейнічанні дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Польшчы, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі Польшчы і міжнароднай юрыдычнай кампаніі "Арцынгер і партнёры".-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота з архіва Беларусь і Туркменістан абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў сферы IT і інтэрнэт-гандлю
Учора 20:00
Беларусь знаходзіцца сярод сусветных лідараў па вырошчванні льновалакна, жыта і журавін
Учора 18:03
Беларусь з 2020 года адмовіцца ад выпуску біядызельнага паліва
Учора 16:52
Фота з архіва Мінсельгасхарч плануе павялічыць экспарт мяса-малочнай прадукцыі ў 2019 годзе не менш як на 5 працэнтаў
Учора 15:55
Указ аб падтрымцы экспарту дапаможа малым і сярэднім прадпрыемствам выйсці на замежныя рынкі - Улаховіч
Учора 14:54
"Вялікі камень" прызнаны самым хуткарослым індустрыяльным паркам у свеце
Учора 10:17
Фота з архіва У Беларусі спрошчана працэдура па спісанні маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржуласнасці
Учора 09:55
Вопыт эфектыўнага развіцця Кітая важны для Беларусі - Тозік
14 Лістапад, 18:17
Назаранка: у ЕАЭС востра стаіць пытанне маніторынгу прымянення міждзяржстандартаў
14 Лістапад, 15:11
Поўная версія