ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2017, 14:30

Экспарт беларускіх лякарстваў у 2016 годзе ўзрос на 12 працэнтаў да $115 млн

Таццяна Тумеля
Таццяна Тумеля

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт лекавых сродкаў беларускай вытворчасці ў 2016 годзе ўзрос на 12 працэнтаў да $115 млн у параўнанні з узроўнем 2015 года. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення арганізацыі вытворчасці і перспектыўнага развіцця Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Беларусі Таццяна Тумеля.

Прычым на экспарт адпраўляецца больш за 25 працэнтаў вырабленых у краіне лекавых прэпаратаў. Беларускія лякарствы экспартуюцца ў 29 краін свету. Асноўная маса адгружаецца ў Расійскую Федэрацыю. Пэўная частка лекавых сродкаў пастаўляецца ў ЗША і іншыя краіны. Беларускія фармпрадпрыемствы актыўна асвойваюць рынкі Азіі і арабскага рэгіёна - Сірыі, Ірана, Ірака, Афганістана, Пакістана.

У цэлым аб'ём айчыннага фармацэўтычнага рынку складае $636,8 млн, або 96,3 працэнта да ўзроўню папярэдняга года. Пры гэтым доля беларускіх лекавых сродкаў у вартасным выражэнні склала 51,9 працэнта. Па стане на 1 сакавіка 2017 года ў краіне зарэгістравана 4,5 тыс. лекавых сродкаў, у тым ліку 1,6 тыс. айчыннай вытворчасці.

Асноўным напрамкам распрацоўкі беларускіх прэпаратаў з'яўляецца стварэнне імпартазамяшчальных, так званых генерычных, якія па колькасных і якасных паказчыках не ўступаюць арыгінальным прэпаратам і з'яўляюцца такімі ж эфектыўнымі і бяспечнымі, пры гэтым даступнымі для насельніцтва.

Таццяна Тумеля праінфармавала, што асноўная тэндэнцыя ў айчыннай фармацэўтыцы на бліжэйшыя пяць гадоў - распрацоўка і асваенне ў вытворчасці сучасных і эфектыўных лякарстваў у новых лекавых формах (цвёрдыя лекавыя формы), у зручнай для выкарыстання ўпакоўцы, для выкарыстання ў таргетнай або малекулярна-прыцэльнай тэрапіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі