Поўная версія

Экспарт беларускіх будматэрыялаў у Венгрыю можа быць арганізаваны праз біржу

Эканоміка 07.06.2019 | 18:02

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускіх будматэрыялаў у Венгрыю можа быць арганізаваны праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу (БУТБ). Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар біржы Раман Яніў.

"Па выніках візіту ў Будапешт 3-6 чэрвеня беларускай дэлегацыі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, холдынга "Белбудцэнтр", кіруючай кампаніі холдынга "Беларуская цэментная кампанія", а таксама адкрытых акцыянерных таварыстваў "Бярозабудматэрыялы" і "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", прапрацоўваецца пытанне рэалізацыі беларускіх будаўнічых матэрыялаў у Венгрыю з прымяненнем механізма біржавых таргоў", - сказаў прэс-сакратар.

На думку кіраўніка беларускай дэлегацыі - намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Алега Швеца, выкарыстанне біржавой электроннай пляцоўкі дасць магчымасць забяспечыць максімальную празрыстасць гандлёвага працэсу і спросціць работу беларускіх экспарцёраў на венгерскім рынку.

Беларускія прадпрыемствы будгаліны ўжо маюць станоўчы вопыт рэалізацыі сваёй прадукцыі праз біржу ў краіны Балтыі, Украіну і Расію. Такая схема работы, упэўнены намеснік міністра, зацікавіць і венгерскіх партнёраў, паколькі біржавыя таргі не толькі ствараюць умовы для рыначнага цэнаўтварэння, але і зніжаюць камерцыйныя рызыкі.

Адным з варыянтаў арганізацыі экспарту беларускіх будматэрыялаў на венгерскі рынак з'яўляецца акрэдытацыя ў Венгрыі біржавога брокера, які будзе ажыццяўляць здзелкі па даручэнні венгерскіх кампаній, забяспечваць кантроль якасці і выбудоўваць аптымальную лагістыку.

Паводле слоў намесніка старшыні праўлення БУТБ Ірыны Наркевіч, у якасці асноўнага кандыдата на ролю біржавога брокера разглядаецца сумеснае беларуска-венгерскае прадпрыемства "Белмастрой". Кампанія ўваходзіць у нацыянальную федэрацыю будаўнічых арганізацый - падрадчыкаў Венгрыі, добра ведае спецыфіку мясцовага рынку, ёсць напрацаваная база кліентаў. "Пры рабоце праз брокера аўтаматычна здымаюцца многія праблемныя пытанні", - адзначыла Ірына Наркевіч.

У ходзе візіту ў Венгрыю беларуская дэлегацыя правяла перагаворы з кіраўніцтвам ключавых ведамстваў, якія курыруюць развіццё будаўнічай галіны, а таксама прыняла ўдзел у бізнес-форуме па рэалізацыі будаўнічых матэрыялаў і паслуг, які адбыўся на базе пасольства Беларусі ў Венгрыі.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Вёска атлетаў Мінфін: 70 працэнтаў бюджэту Еўрапейскіх гульняў накіравана на развіццё інфраструктуры Беларусі
Учора 17:46
Беларусь і Італія дамовіліся актывізаваць эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва
Учора 14:48
Беларусь гатова дзяліцца з Венгрыяй вопытам рэалізацыі ядзернай энергетычнай праграмы
Учора 14:45
Еўрапейскія гульні ўзмацняюць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі - Ермаловіч
Учора 13:38
Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 ліпеня
Учора 12:31
"Гомсельмаш" паставіць у Кітай партыю машынакамплектаў на больш як $1,5 млн
25 Чэрвень, 16:55
Баляслаў Пірштук. Фота з архіва Горадабудаўнічая палітыка ў Беларусі арыентавана на развіццё разумных і зялёных гарадоў - Пірштук
25 Чэрвень, 13:31
Частковае аднаўленне экспарту беларускай нафты плануецца да канца чэрвеня - "Белнафтахім"
25 Чэрвень, 12:29
Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў маі склала Br1071,6
25 Чэрвень, 10:38
Поўная версія