Поўная версія

Экс-прэзідэнт Харватыі: беларуская ІТ-сфера - прыклад не толькі для Еўропы, але і ўсяго свету

Эканоміка 07.10.2019 | 15:38
Фота з архіва
Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі вопыт развіцця IT-сферы - гэта прыклад не толькі для Еўропы, але і ўсяго свету. Такое меркаванне выказаў журналістам экс-прэзідэнт Харватыі Сцяпан Месіч на бізнес-сустрэчы ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі ўражаны тым прыкладам, які ўбачыў у сферы высокіх тэхналогій. Гэта прыклад не толькі для Еўропы, але і ўсяго свету. Нам ёсць чаму павучыцца ў вас, і мне вельмі хацелася б, каб харвацкія фірмы супрацоўнічалі з фірмамі ў Беларусі", - адзначыў Сцяпан Месіч, гаворачы пра свае ўражанні ад наведвання Парка высокіх тэхналогій.

Харвацкая дэлегацыя, якая знаходзіцца гэтымі днямі ў Мінску, будзе вывучаць магчымасці супрацоўніцтва з Беларуссю, у тым ліку ў IT-сферы. "Нам цікавыя тэмы развіцця нашых краін, як нам супрацоўнічаць і развіваць эканоміку", - дадаў ён.

У праграме візіту экс-прэзідэнта Харватыі таксама ўдзел у форуме "Мінскага дыялогу". "У сваёй прамове я буду гаварыць пра бяспеку ў Еўропе і свеце і сённяшнія праблемы. Чакаю, што на форуме будуць закрануты тэмы, якія мяне цікавяць. Свет сёння вельмі неспакойны, многія рэчы навязваюцца, ёсць санкцыі", - сказаў Сцяпан Месіч.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія