ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 кастрычніка 2021, 16:18

ЕЭК размеркавала квоты на в'етнамскі рыс: Беларусь атрымае больш як 1,8 тыс. т

Фота medicine.news.am
Фота medicine.news.am

26 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі размеркавала аб'ёмы тарыфных квот адносна асобных відаў рысу з В'етнама на 2022 год, паведамілі БЕЛТА ў гандлёвым блоку ЕЭК.

"Рашэнне прынята ў мэтах рэалізацыі пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам, - расказалі ў ЕЭК. - У адпаведнасці з пагадненнем тарыфная квота на названую прадукцыю складае 10 тыс. т штогод, у рамках яе прымяняецца ўвазная мытная пошліна ў памеры 0 працэнтаў. У той жа час у адносінах да тавару, які ўвозіцца з В'етнама па-за квотай, дзейнічае стаўка 10 працэнтаў, але не менш як 0,03 еўра за 1 кг".

Згодна з прынятым Калегіяй ЕЭК рашэннем, аб'ём тарыфнай квоты на рыс з В'етнама на 2022 год устаноўлены для Беларусі ў памеры 1814 т, Арменіі - 400 т, Расіі - 7786 т.

"Казахстан і Кыргызстан праінфармавалі, што выдзяленне аб'ёму тарыфнай квоты на в'етнамскі рыс для іх немэтазгодна ў сувязі з забеспячэннем унутраных патрэбнасцей у поўнай меры за кошт уласнай вытворчасці", - дадалі ў гандлёвым блоку ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі