Поўная версія

ЕЭК: план распрацоўкі тэхрэгламентаў ЕАЭС выкананы менш як на палавіну

Эканоміка 11.10.2019 | 18:16
У час пасяджэння. Фота ЕЭК
У час пасяджэння. Фота ЕЭК

11 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Еўразійская эканамічная камісія прапануе змяніць парадак і зрабіць больш строгім кантроль за выкананнем тэрмінаў распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе камісіі па выніках пасяджэння Кансультатыўнага камітэта па тэхнічным рэгуляванні, прымяненні санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер ЕЭК, якое прайшло пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктара Назаранкі.

Пытанне аб змяненні існуючага парадку распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС плануецца вынесці на абмеркаванне Савета ЕЭК на ўзроўні віцэ-прэм'ераў краін саюза. "Прадугледжваецца скараціць тэрміны і аптымізаваць працэдуры распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў саюза і ўнясення ў іх змяненняў, - адзначылі ў прэс-службе. - Таксама намечана замацаваць рэгулярнае правядзенне аналізу ходу распрацоўкі і прымянення прынятых тэхрэгламентаў. Акрамя таго, на лістападаўскім пасяджэнні Савета ЕЭК плануецца дэталёва абмеркаваць прычыны невыканання плана распрацоўкі на перыяд да 2022 года саюзных тэхрэгламентаў і змяненняў да іх і па выніках абмеркавання прыняць меры па паляпшэнні сітуацыі".

"Прапануемыя змяненні парадку і ў цэлым павышаная ўвага да гэтай тэмы звязаны з тым, што камісія ў час чарговага маніторынгу выявіла значнае запаволенне ў краінах саюза тэмпаў работы над адзінымі тэхрэгламентамі, - канстатаваў Віктар Назаранка. - З запланаваных 23 тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС на сёння распрацаваны толькі 11. Рэзультат выканання плана - менш як 50 працэнтаў. Яшчэ больш сур'ёзная сітуацыя з падрыхтоўкай змяненняў тэхнічных рэгламентаў - план выкананы менш як на трэць: з 37 праектаў распрацавана толькі 11".

Міністр ЕЭК назваў асноўныя прычыны існуючай сітуацыі. У іх ліку - фармальнае стаўленне ў дзяржавах ЕАЭС да праводзімых працэдур узгадненняў, у тым ліку нарад на пляцоўцы камісіі. Практычнае ўзаемадзеянне ажыццяўляецца на ўзроўні спецыялістаў і экспертаў, пры гэтым часта ўзровень удзельнікаў нарад недастатковы для прыняцця канкрэтнага рашэння. На нацыянальных узроўнях, паводле слоў Віктара Назаранкі, таксама адсутнічаюць рэальныя механізмы прыцягнення да разгляду праектаў усіх зацікаўленых органаў дзяржаўнай улады і суб'ектаў гаспадарання і выпрацоўкі адзінай пазіцыі пры міжведамасных рознагалоссях. "Гэта прыводзіць да шматразовых дубліруючых нарад, - падкрэслілі ў ЕЭК. - Акрамя таго, асобныя ўдзельнікі распрацоўкі не зацікаўлены ва ўстанаўленні і ўдасканаленні адзіных абавязковых патрабаванняў. Паколькі іх прыняцце выключае для іх магчымасць рэгуляваць рынак за кошт ведамасных або нацыянальных дакументаў. Як вынік - нясвоечасова прадстаўляюцца пазіцыі бакоў, уключаючы вынікі ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення, тэрміны ўзгадненняў даходзяць часам да 1,5 года".

Члены Кансультатыўнага камітэта адобрылі для разгляду на Калегіі ЕЭК праект змяненняў плана распрацоўкі тэхрэгламентаў саюза, дапоўніўшы яго пунктам аб падрыхтоўцы паправак у тэхрэгламент "Аб бяспецы сродкаў індывідуальнай абароны". Для рэалізацыі саюзных тэхрэгламентаў і стварэння ўмоў прымянення актуальных міждзяржаўных стандартаў, а таксама правядзення ацэнкі адпаведнасці аб'ектаў тэхнічнага рэгулявання па адзіных правілах і метадах даследаванняў (выпрабаванняў) і вымярэнняў у цэлым адобраны для накіравання на разгляд Калегіяй ЕЭК актуалізаваныя пералікі стандартаў да шэрага тэхрэгламентаў. Сярод іх - тэхнічныя рэгламенты саюза на харчовую прадукцыю, цацкі, сокі з агародніны і фруктаў, упакоўку, маламерныя судны, абсталяванне, якое працуе пад ціскам, а таксама прадукцыю, прызначаную для дзяцей і падлеткаў.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота з архіва "Белнафтахім" пацвердзіў падпісанне з РФ нафтавага балансу з РФ на 2020 год у аб'ёме 24 млн т
09:13
Мінтранс: дазволы на перавозкі размяркоўвалі з улікам эфектыўнасці, Польшчы прапаноўвалі бездазвольную сістэму
Учора 18:07
ДМК і China Merchants Group будуць супрацоўнічаць у сферы рэгулявання дзейнасці "Вялікага каменя"
Учора 17:10
Аляксандр Шумілін. Фота з архіва Беларусь вывучае міжнародны вопыт развіцця і стымулявання інавацыйнага бізнесу
Учора 15:33
Беларусь і Польшча могуць атрымаць больш выгады ад свайго суседства - Калтовіч
Учора 14:00
Механізм электроннага абарачэння гарантый паміж банкамі і мытнымі органамі ўкарэняць у Беларусі
Учора 12:10
Фота з архіва У лістападзе падаражэлі перац і грэчка, патаннелі - капуста і ікра
Учора 10:38
Беларусь і Егіпет маюць намер паглыбіць прамысловую кааперацыю
Учора 10:18
Сусветны банк падрыхтуе прапановы па стварэнні кластараў у сферы АПК Беларусі
Учора 10:11
Поўная версія