ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 11 красавіка 2021
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2021, 13:56

ЕЭК адзначае скарачэнне ВУП у пачатку 2021 года ў краінах ЕАЭС за выключэннем Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Еўразійская эканамічная камісія адзначае скарачэнне ВУП у пачатку 2021 года ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза за выключэннем Беларусі. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміла памочнік старшыні Калегіі ЕЭК Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З канца 2020 года мы назіраем розную дынаміку эканамічнай актыўнасці ў нашых краінах, - сказала Ія Малкіна. - Паводле аператыўных даных, у студзені 2021 года ў большасці краін ЕАЭС - Казахстане, Кыргызстане, Расіі - ВУП скараціўся. У Беларусі ён павялічыўся на 1,3 працэнта".

Прадстаўнік ЕЭК нагадала, што па выніках 2020 года спад ВУП назіраўся ва ўсіх краінах ЕАЭС. "Паступова эканамічная актыўнасць будзе вяртацца да зыходных узроўняў, скорасць гэтага працэсу залежць ад унутраных фактараў, што выходзяць на першае месца, - лічыць яна. - Паводле ацэнкі Дэпартамента макраэканамічнай палітыкі камісіі, у I квартале 2021 года аднаўленне дзелавой актыўнасці будзе назірацца ў Казахстане і ў Расіі, у Беларусі і Кыргызстане чакаецца яе стабілізацыя. Далейшы спад дзелавой актыўнасці чакаецца ў Арменіі".

Ія Малкіна адзначыла, што ў студзені 2021 года ў параўнанні са снежнем 2020 спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў цэлым па ЕАЭС выраслі на 0,7 працэнта. Рост цэн адбыўся галоўным чынам за кошт значнага іх павелічэння на харчовыя тавары (у прыватнасці, на бульбу, свежую агародніну і садавіну). Такая тэндэнцыя характэрная для ўсіх дзяржаў саюза.

"Ёсць і дадатная дынаміка, - канстатавала памочнік старшыні Калегіі ЕЭК. - У студзені 2021 года вытворчасць сельгаспрадукцыі ў ЕАЭС у параўнанні са студзенем 2020 года павялічылася на 0,9 працэнта, прычым ва ўсіх дзяржавах саюза. Вытворчасць малака вырасла ва ўсіх краінах, найбольшы рост адзначаны ў Казахстане - на 3,8 працэнта і Беларусі - на 3,1 працэнта. Вырасла вытворчасць жывёлы і птушкі ў Казахстане (на 4,7 працэнта) і Кыргызстане (на 1 працэнт)".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі