ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2022, 16:25

Дзяржкаммаёмасць: стаіць задача прымаць усе меры для завяршэння даўгабудаў, у тым ліку непапулярныя

Фота з архіва
Фота з архіва

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт паставіў задачу прымаць усе меры для таго, каб даўгабуды былі ўведзены ў эксплуатацыю. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па завяршэнні будаўніцтва праблемных даўгабудаў, якая адбылася на пляцоўцы Мінскага гарадскога тэхнапарка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, па-ранейшаму для Дзяржкаммаёмасці стаіць задача па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, але сёння на прыкладзе Мінска гэта задача нават была пашырана. "Калі знаходзіцца даўгабуд, які інвестар або ўласнік не можа па аб'ектыўных або суб'ектыўных прычынах завяршыць, то мясцовыя органы сумесна з Дзяржкаммаёмасцю і іншымі зацікаўленымі павінны прыняць усе меры, каб гэты аб'ект быў уведзены ў эксплуатацыю", - сказаў Дзмітрый Матусевіч. Ён дадаў, што асноўны ўпор будзе зроблены на завяршэнні аб'ектаў у вытворчай сферы.

Рашэнні па кожным аб'екце будуць прымацца індывідуальна, зыходзячы з сітуацыі, пасля падрабязнага вывучэння мясцовымі органамі ўлады. Як гэта можа быць, відаць на прыкладзе Мінскага гарадскога тэхнапарка. Яму ва ўласнасць былі перададзены плошчы, дзе раней размяшчаўся мотавелазавод, многія вытворчыя памяшканні ім не выкарыстоўваліся, мелі патрэбу ў мадэрнізацыі і рэканструкцыі. Пасля візіту Прэзідэнта было падрыхтавана адпаведнае распараджэнне аб развіцці гэтай тэрыторыі, яе ўладальнікам стаў горад у асобе Мінскага гарадскога тэхнапарка, што дало магчымасць укладваць сродкі ў развіццё пляцоўкі.

Адказваючы на пытанне, чаму рыторыка Прэзідэнта на нарадзе па даўгабудах была жорсткай і прагучалі адназначныя патрабаванні прыняць меры ў самы кароткі тэрмін, Дзмітрый Матусевіч сказаў: "Думаю, гэта сігнал і ўладам, і бізнесу, што калі неэфектыўна выкарыстоўваеш сваю маёмасць, якая знаходзіцца ў цэнтры горада (часам фасады выходзяць на буйнейшыя вуліцы), то па такой маёмасці могуць быць прыняты часам нават непапулярныя рашэнні".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі