ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 11 красавіка 2021
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2021, 15:47

Дзяржкаммаёмасць расказала пра навацыі ўказа аб афармленні правазасведчвальных дакументаў

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па маёмасці расказаў аб асноўных навацыях указа нумар 76 "Аб афармленні правазасведчвальных дакументаў", паведамляе БЕЛТА.

Дакумент накіраваны на вырашэнне як галіновых, так і сістэмных задач. Па-першае, зняты праблемныя пытанні ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, звязаныя з афармленнем правазасведчвальных дакументаў на зямельныя ўчасткі, капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні) і ізаляваныя памяшканні, уключаючы машына-месцы.

Спрошчана афармленне правазасведчвальных дакументаў на незарэгістраваныя зямельныя ўчасткі (без распрацоўкі праектаў іх адводу) упаўнаважанымі асобамі па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання ў жылых дамах; дзяржарганізацыямі, якія ажыццяўляюць улік, разлік і налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі і карыстанне жылымі памяшканнямі. Таксама арганізацыямі водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі (ВКГ) - для будаўніцтва і абслугоўвання капітальных пабудоў, у тым ліку шматкватэрныя жылыя дамы, будынкаў і збудаванняў.

"Уведзеная ўказам навацыя дасць магчымасць пералічаным суб'ектам скараціць час і затраты на афармленне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі", - адзначылі ў камітэце.

Па-другое, уведзены асаблівы (больш просты) парадак адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, на якіх размешчаны існуючыя могілкі, што знаходзяцца ў веданні мясцовых органаў улады, камунальных прадпрыемстваў, якія на сёння не маюць неабходных правазасведчвальных дакументаў.

Па-трэцяе, удасканалены падыходы, звязаныя з дзяржаўнай рэгістрацыяй нерухомай маёмасці рэарганізаваных арганізацый ВКГ.

Па-чацвёртае, вызначаны вычарпальны пералік аб'ектаў нерухомай маёмасці, дзяржрэгістрацыя якіх не з'яўляецца абавязковай (аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры, у тым ліку якія знаходзяцца пад зямлёй і размешчаны на землях агульнага карыстання населеных пунктаў; збудаванні, размешчаныя на ўнутраных водных шляхах; меліярацыйныя сістэмы).

Па-пятае, на два гады (да канца 2022-га) устаноўлены і іншыя меры, накіраваныя на патанненне афармлення нерухомай маёмасці, якія дазваляюць упарадкаваць гэтыя пытанні.

Мерамі ў адпаведнасці з указам зможа скарыстацца любая арганізацыя, якая мае ва ўласнасці або ў карыстанні незарэгістраваныя эксплуатуемыя на 8 мая 2003 года капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, машына-месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі