Поўная версія

Дзяржава кансалідавала 96,224 працэнта акцый Банка развіцця

Эканоміка 28.10.2019 | 16:25
Фота з архіва
Фота з архіва

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завершана працэдура кансалідацыі выкупленых акцый Банка развіцця ва ўласнасці дзяржавы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт банка.

У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта ад 18 красавіка 2019 года нумар 65рп "Аб адчужэнні акцый" у ліпені Банк развіцця набыў 17550 простых акцый, якія знаходзіліся ў аператыўным кіраванні Нацыянальнага банка. Гэтыя акцыі па рашэнні агульнага сходу акцыянераў 23 кастрычніка перададзены ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь. Доля дзяржавы ў статутным фондзе Банка развіцця цяпер складае 96,224 працэнта.

Банк развіцця - спецыялізаваны фінансавы інстытут, заснаваны ў 2011 годзе. Ён ствараўся ў цесным супрацоўніцтве з вядучымі міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, у прыватнасці, з Міжнародным валютным фондам і Сусветным банкам. Галоўнай мэтай арганізацыі з'яўляецца развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія