Поўная версія

ДМК разлічвае паскорыць мытнае афармленне дзякуючы сістэме імгненных плацяжоў

Эканоміка 07.10.2019 | 15:03
Фота з архіва
Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мытных органах з кастрычніка прымяняецца сістэма імгненных плацяжоў: мытня даведваецца аб сродках, што паступілі, на працягу хвіліны з моманту іх выплаты. Гэта дае магчымасць паскорыць мытнае афармленне, паведамілі БЕЛТА ў ДМК.

"Імгненныя плацяжы - гэта ў першую чаргу магчымасць аператыўнага (на працягу 1-2 хвілін) атрымання мытнымі органамі інфармацыі аб мытных плацяжах, што паступілі праз сістэму імгненных плацяжоў. Час паступлення плацяжоў у звычайным парадку (па сістэме BISS) складае каля 2-3 гадзін з моманту выплаты", - растлумачылі ў ДМК.

Акрамя таго, сістэма імгненных плацяжоў дае магчымасць ажыццяўляць аплату кругласутачна ў рэжыме 24/7/365, гэта значыць, сістэма даступна для правядзення імгненных плацяжоў 24 гадзіны ў суткі 7 дзён у тыдзень 365 (366) дзён у годзе, забяспечваючы пры гэтым рэжым часу, максімальна набліжаны да рэальнага. Нават у выпадку выплаты ноччу або ў выхадны дзень інфармацыя аб выплаце такіх плацяжоў будзе даступна мытным органам на працягу некалькіх хвілін, адзначылі ў ДМК.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
У час выстаўкі. Фота выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускія вытворцы прадставілі сваю прадукцыю на Agro Food Drink Tech Expo ў Тбілісі
Учора 18:12
Прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва новага шклянога завода ў Беларусі
Учора 17:36
Румас прыме ўдзел у інвестыцыйным саміце "Усходняга партнёрства" ў Лондане
Учора 16:32
Фота з архіва Праект закона аб дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання можна абмеркаваць да 6 снежня
Учора 14:51
Emaar Properties зоймецца ў Беларусі гасцінічным бізнесам
Учора 13:57
Стратэгію развіцця вытворча-гаспадарчых сістэм абмяркуюць эканамісты з шасці краін у Гомелі
Учора 10:03
Фота з архіва Беларусь і Манголія абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў экспартным крэдытаванні
20 Лістапад, 19:18
У Беларусі вызначаны арганізацыі, якія пералічаць частку прыбытку ў фонд нацразвіцця
20 Лістапад, 19:02
У Беларусі адзначаецца не толькі колькасны, але і якасны рост прадпрымальніцтва - Румас
20 Лістапад, 18:47
Поўная версія