ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 чэрвеня 2023, 14:45

Дэпутат: прафіцыт пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за 2022 год склаў Br847,6 млн

Фота з архіва
Фота з архіва

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект закона "Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2022 год" рыхтуецца да разгляду дэпутатамі на сесіі. Сёння яго абмеркавалі на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камісіі Юлія Мурына.

"Бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва зацверджаны законам "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022 год" па даходах у суме Br21 440,6 млн, па расходах - Br21 093,5 млн з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме Br347,1 млн. У працэсе выканання бюджэту фонду яго паказчыкі былі ўдакладнены ўказам Прэзідэнта ад 28 снежня 2022 года нумар 444 "Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду". У выніку ўнесеных змяненняў даходы бюджэту фонду павялічаны на Br302,5 млн, расходы - на Br189,1 млн. Даходы бюджэту фонду на 2022 год склаліся ў суме Br21 827,2 млн, павялічаны ў параўнанні з 2021 годам на 11,1 працэнта", - расказала Юлія Мурына.

Асноўнай крыніцай даходаў бюджэту фонду (92 працэнты) з'яўляюцца ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. "За 2022 год у бюджэт фонду паступіла абавязковых страхавых узносаў Br19 851,4 млн. Паступленне ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне склала Br235,6 млн. Непадатковыя даходы бюджэту фонду - Br422,1 млн. Паступленні з рэспубліканскага бюджэту дасягнулі Br1318,1 млн. Расходы бюджэту фонду ў 2022 годзе склалі Br20 979,6 млн. Найбольшую ўдзельную вагу ў расходах бюджэту фонду складаюць расходы на выплату пенсій (77,4 працэнта) і дапамог (21,1 працэнта)", - адзначыла парламентарый.

У 2022 годзе пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы ажыццяўляўся тройчы: з 1 сакавіка - на 7 працэнтаў, з 1 жніўня - на 10 працэнтаў, з 1 снежня - на 5 працэнтаў у адпаведнасці з указамі Прэзідэнта аб павышэнні пенсій. "Акрамя таго, у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва чатыры разы (у лютым, маі, жніўні і лістападзе) павышаліся мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні да іх, даплаты пенсіянерам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў. На фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва выкарыстана Br39,2 млн (0,2 працэнта ад расходаў бюджэту фонду). Расходы на аплату дадатковага свабоднага ад работы дня ў месяц у адпаведнасці з часткай першай артыкула 265 Працоўнага кодэкса Беларусі ў складзе іншых расходаў склалі Br1,7 млн", - паведаміла дэпутат.

"Бюджэт фонду ў 2022 годзе збалансаваны і выкананы з прафіцытам у суме Br847,6 млн: прафіцыт па сродках дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў суме Br386,1 млн, прафіцыт па сродках прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме Br461,5 млн. Фінансаванне ўсіх вызначаных заканадаўствам расходаў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў 2022 годзе забяспечана своечасова і ў поўным аб'ёме", - падкрэсліла Юлія Мурына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі