Сцяг Чацвер, 25 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 чэрвеня 2024, 17:30

Чабатар: за кошт мерапрыемстваў дзяржпраграм за тры гады атрымана больш як $33 млрд экспартнай выручкі

Юрый Чабатар
Юрый Чабатар
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За кошт мерапрыемстваў дзяржпраграм за тры гады атрымана больш як $33 млрд экспартнай выручкі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр эканомікі Юрый Чабатар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяржаўныя праграмы з'яўляюцца важнейшым інструментам рэалізацыі мэт, задач і прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, адзначыў Юрый Чабатар. Урад удзяляе гэтаму асаблівую ўвагу, а таксама кантралюе ход рэалізацыі і эфектыўнасць гэтых праграм.

"Дзякуючы ім за мінулыя тры гады мы інвесціравалі больш як Br40 млрд у інфраструктуру, мадэрнізацыю дзеючых і стварэнне новых прадпрыемстваў. Больш як $33 млрд экспартнай выручкі атрымана за кошт рэалізацыі розных мерапрыемстваў у рамках дзяржпраграм. Згодна з праграмамі, мы ахопліваем 82 працэнты бюджэтных затрат нашай дзяржавы. Але гэта агульныя паказчыкі, для насельніцтва важны рост", - расказаў міністр.

Ён прывёў у прыклад дзяржпраграму "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе". "У рамках гэтай праграмы за тры гады 46 населеных пунктаў палепшылі якасць пітной вады, мы пабудавалі больш як 500 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза, больш за 30 ачышчальных збудаванняў. І гэта толькі ў рамках адной праграмы", - звярнуў увагу Юрый Чабатар.

Таксама ён расказаў аб выніках па дзяржпраграме "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва". "Згодна з гэтай праграмай, за тры гады мы аказалі падтрымку больш як 550 суб'ектам гаспадарання, а таксама стварылі дадаткова 700 рабочых месцаў. Усё гэта - вынікі і эфектыўнасць рэалізацыі кожнай з праграм", - падкрэсліў кіраўнік Мінэканомікі.

Юрый Чабатар адзначыў, што да шэрага сярэднеэфектыўных дзяржпраграм ёсць пытанні, у прыватнасці гэта датычыцца дзяржпраграм па лічбавізацыі і аграбізнесе.

Удасканаленне дзяржпраграм - вельмі важна для эканамічнага развіцця краіны. Менавіта таму ў Беларусі ёсць спецыяльная камісія, дзе штомесяц разглядаюцца эфектыўнасць і рэалізацыя кожнага мерапрыемства, асваенне сродкаў, а таксама даюцца адпаведныя рэкамендацыі.

Дарэчы, дысцыпліна ў частцы асваення сродкаў у рамках дзяржпраграм павышаецца, дадаў міністр.-0-

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі