ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2021, 10:57

БУТБ: новы механізм гадавых таргоў драўнінай даў магчымасць знізіць кошт сыравіны для перапрацоўшчыкаў

Фота з архіва
Фота з архіва

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы механізм правядзення гадавых біржавых таргоў драўнінай даў магчымасць знізіць кошт сыравіны для перапрацоўшчыкаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай універсальнай таварнай біржы Раман Яніў.

Па выніках гадавых біржавых таргоў, якія прайшлі на Беларускай універсальнай таварнай біржы, рэалізавана 6,3 млн куб.м драўніны ў нарыхтаваным выглядзе рэсурсу 2022 года, што ў 1,6 раза больш, чым у мінулым годзе. "Такім чынам, цяперашнія таргі сталі самымі буйнымі за ўсю гісторыю іх правядзення. У гандлёвых сесіях прынялі ўдзел амаль 500 пакупнікоў і больш за 100 прадаўцоў. На фоне існуючага высокага попыту на драўніну арганізацыі рознай формы ўласнасці выкупілі 92 працэнты ад агульнага аб'ёму драўнянай сыравіны, выстаўленай на гадавыя таргі. На долю прыватных дрэваапрацоўшчыкаў прыпала 70 працэнтаў ад усяго аб'ёму рэалізацыі. Пры гэтым дзякуючы прымяненню новага механізма правядзення таргоў кошт лесаматэрыялаў для айчынных спажыўцоў знізіўся ў сярэднім на 30-35 працэнтаў у параўнанні з трэцім кварталам 2021 года", - расказаў Раман Яніў.

Паводле яго слоў, на існуючы ўзровень цэн паўплывалі адразу некалькі фактараў. "Па-першае, на гэты раз у адпаведнасці з новымі правіламі рэалізацыі драўніны на таргі было выстаўлена 60 працэнтаў ад запланаванага гадавога аб'ёму, а не 40 працэнтаў, як у 2020 годзе. Ужо толькі гэта дало магчымасць прадухіліць ажыятаж сярод пакупнікоў і забяспечыць больш спакойны ход таргоў. Па-другое, як і меркавалася, за кошт увядзення спажывецкіх секцый вытворцам рознай прадукцыі не давялося канкурыраваць адзін з адным. У выніку па шэрагу пазіцый цэны пайшлі ўніз. Напрыклад, у параўнанні з трэцім кварталам высакаякасная драўніна сартоў А і B у сярэднім патаннела на 32 працэнты, а нізкаякасная сыравіна сартоў С і D - на 34 працэнты", - адзначыў прэс-сакратар.

"Пазбегнуць неабгрунтаванага росту цэн і дысцыплінаваць удзельнікаў таргоў таксама, безумоўна, дапамаглі ініцыяваныя Мінлясгасам штрафныя санкцыі за невыкананне абавязацельстваў па біржавых здзелках. Так, калі раней некаторыя пакупнікі маглі, не клапоцячыся аб наступствах, заключаць кантракты на большы аб'ём, чым ім рэальна патрэбна, і тым самым штучна ствараць дэфіцыт, то пагроза атрымаць штраф прымусіла іх дзейнічаць больш рацыянальна. У выніку выпадкі закупак не па сродках удалося звесці да мінімуму", - звярнуў увагу Раман Яніў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з найбуйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі