Сцяг Чацвер, 25 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 чэрвеня 2024, 14:22

Бранцэвіч: неабходна скараціць шлях ад зараджэння перспектыўнай ідэі да рэалізацыі інвестпраекта

Таццяна Бранцэвіч. Фота Міністэрства эканомікі
Таццяна Бранцэвіч. Фота Міністэрства эканомікі
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна максімальна скараціць шлях ад зараджэння перспектыўнай ідэі да рэалізацыі пррыўнога інвестыцыйнага праекта. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у ходзе пасяджэння пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржпраграмах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінсувязі, Мінфіна, ДНКТ, НАН Беларусі і Банка развіцця. Ключавым пунктам парадку дня стаў алгарытм пераносу мерапрыемстваў, якія забяспечваюць навуковыя распрацоўкі па стварэнні новай прадукцыі, з дзяржпраграм у дзяржаўныя навукова-тэхнічныя праграмы. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі падыходы да вырашэння гэтай задачы на прыкладзе дзяржпраграмы "Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка" на 2021-2025 гады.

На думку намесніка кіраўніка эканамічнага ведамства, вучоныя павінны смялей брацца за новыя распрацоўкі і знакавыя праекты. "Дзяржава паслядоўна падтрымлівае таленавітых і крэатыўных вынаходцаў: у бягучай пяцігодцы праз профільныя дзяржпраграмы інвесціраваны сотні мільёнаў рублёў у стварэнне інфраструктуры і забеспячэнне ўмоў для іх эфектыўнай работы. Але пры гэтым застаецца нязменным патрабаванне да навуковых даследаванняў - практыкаарыентаваны характар і выкананне задач, якія стаяць перад эканомікай", - падкрэсліла Таццяна Бранцэвіч.

Як было заўважана, лагічна вырашаць гэтыя пытанні з дапамогай інструментаў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм. "Кансалідацыя ў іх мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць камерцыялізацыі перспектыўных айчынных распрацовак, дасць магчымасць значна скараціць працягласць цыкла ад зараджэння перспектыўнай ідэі да рэалізацыі прарыўнога інвестпраекта. Адпаведна, у Беларусі будуць хутчэй з'яўляцца новыя высокатэхналагічныя канкурэнтаздольныя вытворчасці ў прамысловасці, АПК, фармацэўтыцы, біятэхналогіях і іншых сферах", - зрабіла акцэнт Таццяна Бранцэвіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі