Поўная версія

Больш за 50 працэнтаў цеплаэнергіі ў сістэме ЖКГ да 2021 года будзе атрымана за кошт мясцовых відаў паліва

Эканоміка 11.11.2019 | 16:06
У час прэс-канферэнцыі
У час прэс-канферэнцыі

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 50 працэнтаў цеплаэнергіі ў сістэме ЖКГ да 2021 года будзе атрымана за кошт мясцовых відаў паліва. Аб гэтым паведаміў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік старшыні Дзяржстандарту - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашэнка.

"Цяпер у сістэме ЖКГ 41 працэнт усёй цеплавой энергіі атрымліваюць з дапамогай біяпаліва і тарфянога паліва. Мы плануем, што да канца гэтай пяцігодкі (да 2021 года. - Заўвага БЕЛТА) доля мясцовых відаў паліва ў сістэме ЖКГ дасягне 52 працэнты", - сказаў дырэктар дэпартамента. Таму сёння планамерна ў рэспубліцы будуюцца энергакрыніцы на біяпаліве. Акрамя таго, з 3,8 тыс. кацельняў сістэмы ЖКГ ужо больш за 2,7 тыс. пераведзены на мясцовыя віды паліва.

У цэлым жа (не толькі ў сістэме ЖКГ) на мясцовыя віды паліва пераведзена каля 50 працэнтаў усіх энергакрыніц. "У гэтым годзе мы плануем увесці ў эксплуатацыю энергакрыніцы на біяпаліве цеплавой магутнасцю прыкладна 106-109 МВт, у 2020 годзе - яшчэ 417 МВт, - адзначыў Міхаіл Малашэнка. - Для дасягнення гэтых мэт мы прыцягваем, у прыватнасці, сродкі міжнародных фінансавых структур, такіх як Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, у 2020 годзе да гэтай работы будуць прыцягнуты таксама сродкі Еўрапейскага інвестыцыйнага банка".-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія