Поўная версія

БелГПП падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Афганскай палатай прамысловасці і горнай справы

Эканоміка 28.10.2019 | 14:55
Фота з архіва
Фота з архіва

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Афганскай палатай прамысловасці і горнай справы. Падпісанне адбылося ў Душанбэ ў час трохбаковага бізнес-форуму "Таджыкістан - Беларусь - Афганістан", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.

У рабоце форуму прынялі ўдзел каля 150 прадстаўнікоў беларускіх, таджыкістанскіх і афганскіх прадпрыемстваў. Адбыліся прэзентацыі прамысловага, экспартнага патэнцыялу трох краін, перспектыўных інвестыцыйных праектаў. Беларускія ўдзельнікі правялі перагаворы з прадстаўнікамі прадпрыемстваў Афганістана і Таджыкістана аб супрацоўніцтве ў сферах энергетыкі, гарнаруднай прамысловасці, машынабудавання, вытворчасці металаапрацоўчага абсталявання, хімічнай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці, будаўніцтва, лёгкай прамысловасці, медыцыны, фармацэўтыкі, транспарту і лагістыкі, банкаўскіх паслуг і іншых.

Беларуская бізнес-дэлегацыя прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця міжнароднай выстаўкі "Таджыкістан 2019. Восень", дзе азнаёмілася з шырокім спектрам сельскагаспадарчага абсталявання, тэхнікі і прадуктаў харчавання, што вырабляюцца ў Таджыкістане, Афганістане, Іране, Узбекістане.

Адбылася асобная сустрэча прадстаўнікоў бізнес-супольнасці Беларусі з дэлегацыяй дзелавых колаў Афганістана. Бакі абмеркавалі асаблівасці вядзення бізнесу ў Беларусі і Афганістане, перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, пытанні пастаўкі ў Афганістан прадукцыі беларускага машынабудавання (сельгастэхнікі і грузавых машын), прадуктаў харчавання, сухога дзіцячага харчавання, лекавых прэпаратаў.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота з архіва Рабочая група для павышэння энергаэфектыўнасці на аб'ектах сацсеткі створана ў Беларусі
09:39
"Белнафтахім" пацвердзіў падпісанне з РФ нафтавага балансу з РФ на 2020 год у аб'ёме 24 млн т
09:13
Мінтранс: дазволы на перавозкі размяркоўвалі з улікам эфектыўнасці, Польшчы прапаноўвалі бездазвольную сістэму
Учора 18:07
У час сустрэчы. Фота ДМК ДМК і China Merchants Group будуць супрацоўнічаць у сферы рэгулявання дзейнасці "Вялікага каменя"
Учора 17:10
Беларусь вывучае міжнародны вопыт развіцця і стымулявання інавацыйнага бізнесу
Учора 15:33
Беларусь і Польшча могуць атрымаць больш выгады ад свайго суседства - Калтовіч
Учора 14:00
Фота з архіва Механізм электроннага абарачэння гарантый паміж банкамі і мытнымі органамі ўкарэняць у Беларусі
Учора 12:10
У лістападзе падаражэлі перац і грэчка, патаннелі - капуста і ікра
Учора 10:38
Беларусь і Егіпет маюць намер паглыбіць прамысловую кааперацыю
Учора 10:18
Поўная версія