Поўная версія

БелГПП на бізнес-форумах за тры гады падпісала кантрактаў на $1,5 млрд

Эканоміка 10.10.2019 | 12:57
Фота з архіва
Фота з архіва

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БелГПП на бізнес-форумах за тры гады падпісала кантрактаў на пастаўкі беларускай прадукцыі на агульную суму $1,5 млрд. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч перад пачаткам XI З'езда БелГПП, што праходзіць сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць дарожная карта, якая называецца "Стратэгічны план 2020". Мы яго прынялі крыху менш як тры гады таму, - адзначыў Уладзімір Улаховіч. - У дарожнай карце змешчаны чатыры асноўныя прыярытэты: падтрымка нацыянальнага экспарту, даступнасць паслуг, фактычна электронная палата і падтрымка членаў палаты".

"Што датычыцца падтрымкі нацыянальнага экспарту, то тут адкрыўся шэраг новых праграм. Нам дэлегаваны ўрадам статус нацыянальнага каардынатара выставак за мяжой, у тым ліку права ўносіць прапановы ў нарматыўныя акты, выкарыстоўваць бюджэтныя сродкі (а мы ж не дзяржаўная структура), - адзначыў Уладзімір Улаховіч. - На нашых бізнес-форумах за гэтыя тры гады падпісана кантрактаў на $1,5 млрд на пастаўкі беларускай прадукцыі".

"Па другім прыярытэце - у нас адкрыўся цэлы рэестр новых паслуг: прававыя, маркетынгавыя, суправаджэнне экспартных паставак і г.д. Мы таксама атрымалі статус і цяпер працуем у якасці ўпаўнаважанага органа па выдачы сертыфікатаў сумеснай прадукцыі, вырабленай у Еўразійскім эканамічным саюзе. Акрамя таго, правялі дакумент праз урад і выдаём цяпер сертыфікаты свабоднага продажу", - прадоўжыў кіраўнік палаты.

Значны зачын зроблены па трэцім прыярытэце (электронная палата). "У нас працуе партал верыфікацыі сертыфікатаў. Усё гэта "ў лічбе", можна дыстанцыйна праверыць выдачу/ нявыдачу сертыфіката. У хуткім часе адкрыюцца асабістыя кабінеты для членаў палаты. Чакаем, што будзе прызнаны электронны подпіс, тады мы проста пяройдзем у лічбавыя фарматы выдачы нашых паслуг", - расказаў старшыня.

Што датычыцца партнёрства, то тут Уладзімір Улаховіч прывёў лічбы, якія гавораць самі за сябе: за тры гады членамі палаты захацелі стаць 1439 прадпрыемстваў. "Сёння ў нас рэкордная лічба - 2434 прадпрыемствы, 60 працэнтаў з іх - гэта прадстаўнікі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва", - рэзюмаваў кіраўнік БелГПП.

Удзел у з'ездзе БелГПП прымаюць дэлегаты, якія прадстаўляюць больш за 230 прадпрыемстваў і арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны. На з'ездзе будуць падведзены вынікі дзейнасці Беларускай гандлёва-прамысловай палаты за апошнія тры гады, вызначаны перспектыўныя напрамкі работы.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Pixabay Рост ВУП на 2,8 працэнта і экспарту на 3,6 працэнта - урад дапрацаваў прагнозныя дакументы на 2020 год
18 Кастрычнік, 19:43
Мінэканомікі: у Беларусі няма канцэптуальных рознагалоссяў з СБ па падрыхтоўцы дарожнай карты
18 Кастрычнік, 19:30
Цэнтрабанкі Беларусі і РФ прапрацуюць стварэнне ІТ-платформы для здзелак па гандлёвым фінансаванні
18 Кастрычнік, 19:09
Сяргей Румас Беларусь гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве аб'ектаў і пастаўляць тэхніку ў Наўгародскую вобласць
18 Кастрычнік, 18:40
У Беларусі засталося ўбраць 4,3 працэнта плошчаў бульбы і 27,5 працэнта агародніны
18 Кастрычнік, 10:53
Снапкоў: Беларусь за няпоўныя 30 гадоў прайшла ўнікальны шлях эканамічнай трансфармацыі
18 Кастрычнік, 09:00
Фота з архіва Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў
17 Кастрычнік, 17:06
Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу-2030 плануецца вызначыць да канца года
17 Кастрычнік, 16:10
Наўгародскія аграрыі галасуюць за беларускую тэхніку - губернатар расійскага рэгіёна
17 Кастрычнік, 15:52
Поўная версія