Сцяг Чацвер, 25 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 чэрвеня 2024, 11:00

БЕЛАЗ першым у савецкім аўтапраме роўна 57 гадоў таму атрымаў знак вышэйшага стандарту якасці

Фота прэс-службы БЕЛАЗ
Фота прэс-службы БЕЛАЗ
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Роўна 57 гадоў таму, 20 чэрвеня 1967 года, самазвалу БЕЛАЗ-540А і яго мадыфікацыям быў прысвоены Дзяржаўны знак якасці СССР, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе холдынга.

БЕЛАЗ удастоіўся права маркіравацца знакам вышэйшага стандарту якасці першым з усёй прадукцыі савецкага аўтапрама і першым у БССР.

"Машына ўжо тады апярэджвала час сваімі тэхнічнымі рашэннямі і была канкурэнтаздольнай на многія гады наперад. З першага ж узору было наладжана цеснае супрацоўніцтва з навукай. Можна сказаць, самі стваралі навуку", - успамінае Герой Беларусі Павел Марыеў, які з 1959 года працаваў на БЕЛАЗе (у тым ліку з 1992 па 2007 год - генеральным дырэктарам завода).

Самазвалы БЕЛАЗ-540, БЕЛАЗ-540А і іх мадыфікацыі былі запатрабаваны па ўсім СССР на самых грандыёзных будоўлях і на здабычы карысных выкапняў, а таксама актыўна пастаўляліся на экспарт. Машыны выпускаліся серыйна з 1965 па 1985 год. Усяго было выраблена больш за 44 тыс. 27-тоннікаў у розных мадыфікацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі