Поўная версія

БелАЗ да 2025 года інвесціруе ў развіццё вытворчасці амаль Br400 млн

Эканоміка 06.11.2019 | 14:50

6 лістапада, Жодзіна /Кар. БЕЛТА/. ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" да 2025 года інвесціруе ў развіццё вытворчасці амаль Br400 млн, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар кампаніі Пётр Пархомчык у час запуску новай фарбавальнай лініі на прадпрыемстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сродкі пойдуць на стварэнне вытворчасці гарачых кальцавых загатовак, гібкіх вытворчых ліній. Плюс фарбавальны комплекс на галоўным канвееры. Гэта тры галоўныя аб'екты, на якія спатрэбіцца амаль $200 млн. Завяршэнне работ - у межах 2025 года", - адзначыў Пётр Пархомчык.

Развіццё атрымае не толькі завод у Жодзіне, але і іншыя прадпрыемствы холдынга. У бліжэйшыя тры гады яны атрымаюць інвестыцыі ў аб'ёме каля Br135 млн.

Што датычыцца новай лініі падрыхтоўкі і афарбоўкі дэталей і вузлоў кар'ернай тэхнікі грузападымальнасцю 90-450 т, якую запусцілі сёння, то Пётр Пархомчык упэўнены, што новае абсталяванне дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць прадпрыемства. Афарбоўку цяпер будуць дапамагаць рабіць робаты. Мадэрнізацыя ўсіх фарбавальных комплексаў на заводзе павінна завяршыцца ў бліжэйшыя 2-3 гады.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае амаль 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Экспартуе прадукцыю у больш як 80 краін. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
У час выстаўкі. Фота выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускія вытворцы прадставілі сваю прадукцыю на Agro Food Drink Tech Expo ў Тбілісі
Учора 18:12
Прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва новага шклянога завода ў Беларусі
Учора 17:36
Румас прыме ўдзел у інвестыцыйным саміце "Усходняга партнёрства" ў Лондане
Учора 16:32
Фота з архіва Праект закона аб дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання можна абмеркаваць да 6 снежня
Учора 14:51
Emaar Properties зоймецца ў Беларусі гасцінічным бізнесам
Учора 13:57
Стратэгію развіцця вытворча-гаспадарчых сістэм абмяркуюць эканамісты з шасці краін у Гомелі
Учора 10:03
Фота з архіва Беларусь і Манголія абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў экспартным крэдытаванні
20 Лістапад, 19:18
У Беларусі вызначаны арганізацыі, якія пералічаць частку прыбытку ў фонд нацразвіцця
20 Лістапад, 19:02
У Беларусі адзначаецца не толькі колькасны, але і якасны рост прадпрымальніцтва - Румас
20 Лістапад, 18:47
Поўная версія